Алена Маслюкова паскардзілася ў пракуратуру на незаконную канфіскацыю яе тэлефона і ноўтбука Дапоўнена
Праваабаронца "Вясны" і экаактывістка Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру Светлагорскага раёна на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука.
Нагадаем, увечары 23 красавіка да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя дадому з аглядам у межах правядзення праверкі па заяве Зобавай, якая абвінавачвае праваабаронцу ў абразе, якая цягне крымінальную адказнасць паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу. Алена Маслюкова адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе артыкула 27 Канстытуцыі. Па выніках праведзенага агляду ў Алены Маслюковай былі канфіскаваныя смартфон і ноўтбук.
Алёна Маслюкова звяртае ўвагу пракуратуры, што супрацоўнікі Светлагорскага РАУС капітан Даўлецьяраў і лейтэнант Левянкоў, якія ажыццяўлялі агляд кватэры, не зрабілі ацэнкі інфармацыі, якую яна апублікавала ў сацыяльных сетках і якая паслужыла падставай да падачы заявы па артыкуле 189 КК. У сувязі з гэтым, канфіскацыя імі тэхнікі да ўзбуджэння крымінальнай справы супярэчыць палажэнням артыкула 23 Канстытуцыі і ч.2 арт.173 КПК.
Праваабаронца настойвае, каб была праведзеная пракурорская праверка і ў тэрміновым парадку ёй вярнулі ноўтбук і мабільны тэлефон.
Дапоўнена. У 16:00 Алёна Маслюкову выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэнняў, дзе апыталі ў рамках праверкі па заяве Зобавай. Праваабаронца паведаміла, што цяпер яе тэлефон і ноўтбук знаходзяцца на экспертызе. Праверка на гэты час пакуль прыпыненая.
Больш падрабязна пра інцыдэнт:
Да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам
Хто такая Алена Маслюкова:
“Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна”
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96