Навіны на тэму: даклады
26.06.2018 Міклаш Харасці заклікае СПЧ ААН працягнуць мандат спецдакладчыка па Беларусі
25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.
18.06.2018 Міклаш Харасці прадставіць свой апошні даклад па Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіць свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38-й сесіі Савета па правах чалавека 25 чэрвеня ў Жэневе (Швейцарыя).
29.05.2018 Штогадовы даклад аб правах чалавека і дэмакратыі: ЕС актыўна супрацоўнічае з Беларуссю па смяротным пакаранні
У 2017 годзе Еўрапейскі саюз актыўна супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі па тэме смяротнага пакарання і рабіў захады па павышэнні дасведчанасці аб гэтай праблеме, гаворыцца ў штогадовым Дакладзе аб стане правоў чалавека і дэмакратыі за 2017 год.
08.05.2018 Афіцыйная дэлегацыя праігнаравала большую частку пытанняў Камітэта супраць катаванняў
Пасля прадстаўлення афіцыйнага дакладу па прадухіленні катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання або пакарання ў Камітэце супраць катаванняў ААН беларускай дэлегацыі членамі Камітэта быў зададзены шэраг пытанняў.
27.04.2018 Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад у Камітэце супраць катаванняў
26 красавіка дэлегацыя праваабаронцаў з Беларусі прадставіла свой альтэрнатыўны даклад экспертам у межах 63 сэсіі Камітэта супраць катаванняў ААН.
23.04.2018 "Дзяржава магла б прадэманстраваць волю да пераменаў у барацьбе супраць катаванняў"
Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэт Алег Гулак 20 красавіка прынялі ўдзел у кансультацыях экспертнага ўзроўню «Практыка ўзаемадзеяння з дагаворнымі органамі па правах чалавека».
09.04.2018 Праваабаронца: Беларусь не прыйшла да ўсведамлення неабходнасці прыняцця мераў па расследванню катаванняў
З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сэсія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.
05.04.2018 Праваабронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад супраць катаванняў у Мінску
У Мінску 5 красавіка кааліцыя праваабаронцаў прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў.
04.04.2018 Да ўвагі журналістаў: прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу па выкананню Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў
Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў.
22.02.2018 Беларусь у штогадовым дакладзе Amnesty International
22 лютага міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла штогадовы даклад за 2017/2018 гады «Правы чалавека ў сучасным свеце», у якім прааналізаваны сітуацыі з правамі чалавека ў 159 краінах свету, у тым ліку Беларусі.
20.06.2017 УВКБ ААН: У сярэднім кожны 113-ы чалавек у свеце належыць да катэгорыі перамешчаных асобаў
Паводле дакладу УВКБ ААН, агульная колькасць бежанцаў і перамешчаных асобаў у свеце перавышае колькасць жыхароў Вялікабрытаніі. Дзеці складаюць палову ўсіх бежанцаў у свеце. 75 тысяч заяваў аб прадастаўленні прытулку былі атрыманыя ад дзяцей, якія апынуліся без суправаджэння дарослых.
15.06.2017 Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН.
31.10.2016 “Нас не трэба вучыць, як нам жыць”. Дыялог спецдакладчыка Харасці і беларускай дэлегацыі ў ААН
Значная частка дакладу Міклаша Харасці перад Генасамблеяй ААН была прысвечана правам чалавека ў межах выбарчага працэсу ў Беларусі, асабліва падчас парламенцкіх выбараў 11 верасня 2016 года. “Знешняя гладкасць” правядзення гэтых выбараў не павінна зацямніць фундаментальныя сістэмныя парушэнні, сказаў ён.
10.12.2013 Даклад FIDH і ПЦ “Вясна”: “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”
Даклад, падрыхтаваны ў выніку міжнароднай даследчай місіі, якая наведала некалькі рэгіёнаў Беларусі ў чэрвені 2013 года, канстатуе глыбокі крызіс у сацыяльна-эканамічнай сферы і паўсядзённыя парушэнні працоўных правоў грамадзянаў Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН.