Навіны на тэму: выбары-2014

У Полацку распаўсюджваюць самаробныя ўлёткі, прысвечаныя кандыдату Андрэю Сідзюку.

21.03.2014 У Полацку распаўсюджваюць самаробныя ўлёткі, прысвечаныя кандыдату Андрэю Сідзюку.

Андрэй Сідзюк балатуецца ў дэпутаты Полацкага райсавета, і ягоныя выбаршчыкі жывуць у мікрараёне "Аэрадром". Там распаўсюдзілі ўлёткі "Палачане, галасуйце за Сідзюка!", якія развесялілі жыхароў горада. Андрэй Сідзюк – дырэктар полацкага прадпрыемства ЖКХ. І менавіта на гэта акцэнтаваны змест улётак.

Бабруйск: Падлікі назіральнікаў і сябраў камісій разыходзяцца

21.03.2014 Бабруйск: Падлікі назіральнікаў і сябраў камісій разыходзяцца

"Напрыканцы дня сябры камісій агучваюць лічбы, і мы заўважылі, што на ўчастках №82, №83 і №86 кожны дзень завышаныя лічбы, яны ў тры разы большыя за нашы падлікі, - кажа Таісія Кабанчук. - На іншых чатырох участках, дзе назіраюць нашы актывісты, такіх праблем няма".

У Мікашэвічах да гэтага часу нават спіс кандыдатаў не апублікавалі

21.03.2014 У Мікашэвічах да гэтага часу нават спіс кандыдатаў не апублікавалі

Да гэтага часу ў раённай газеце “Лунінецкія навіны” не надрукаваныя спісы кандыдатаў у Мікашэвіцкі гарадскі савет. У паштовых скрынках тасама няма улётак з інфармацыяй пра гэтых кандадатаў, хаця балатуецца 21 чалавек.

21.03.2014 Яшчэ адзін назіральнік БХД пазбаўлены акрэдытацыі, на гэты раз за фота

У Менску на выбарчым участку № 52 Чыгуначнай выбарчай акругі № 20 пазбаўлены акрэдытацыі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Андрэй Дабравольскі, які назіраў у межах кампаніі "Права выбару".

Астравецкі раён: рэгістрацыю адзінага незалежнага кандыдата не ўзнавілі

21.03.2014 Астравецкі раён: рэгістрацыю адзінага незалежнага кандыдата не ўзнавілі

Выбары па Астравецкім раёне будуць абсалютна безальтэрнатыўнымі. Пасля таго, як раённы суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча, дэмакратычных кандыдатаў не засталося на Астравеччыне на ўсіх узроўнях.

Баранавічы: колькасць прагаласаваўшых “расце” ў адсутнасць назіральнікаў

21.03.2014 Баранавічы: колькасць прагаласаваўшых “расце” ў адсутнасць назіральнікаў

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі толькі 29 выбаршчыкаў. А вось у першай палове другога дня, калі не вялося назіранне, датэрмінова ўжо прагаласавалі 159 чалавек, а ў другой палове дня, калі на ўчастках прысутнічалі незалежныя назіральнікі, прагаласавала толькі 19 чалавек.

Трэці дзень датэрміновага галасавання: растуць разыходжанні ў колькасці прагаласаваўшых

21.03.2014 Трэці дзень датэрміновага галасавання: растуць разыходжанні ў колькасці прагаласаваўшых

20 сакавіка, у трэці дзень датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя саветы, назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксаваны шэраг парушэнняў: самыя распаўсюджаныя з якіх – істотнае завышэнне калькасці прагаласаваўшых у параўнанні з дадзенымі назіральнікаў.

Гомель: праваабаронца звярнуўся да камісіі з патрабаваннем адказна ставіцца да беларускай мовы

21.03.2014 Гомель: праваабаронца звярнуўся да камісіі з патрабаваннем адказна ставіцца да беларускай мовы

Праваабаронца Віктар Адзіночанка накіраваў зварот старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №29 Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргею Ханеню. Дадзеная ўчастковая камісія працуе ў філалагічным корпусе ГДУ ім.Ф.Скарыны, як мінімум палова яе сябраў маюць навуковыя ступені па беларускай філалогіі, у тым ліку і старшыня УВК.

Бабруйск: самыя актыўныя ўдзельнікі датэрміновага галасавання – навучэнцы каледжаў

21.03.2014 Бабруйск: самыя актыўныя ўдзельнікі датэрміновага галасавання – навучэнцы каледжаў

Відавочна, што маладыя людзі часта не разумеюць, за каго аддаюць галасы. Незалежныя назіральнікі сталі сведкамі таго, як навучэнцы крэслілі толькі адзін бюлютэнь, а другі клалі ў кішэню і сыходзілі, нібыта так і трэба. Як аказалася, большасць з іх нават не ведалі, што абіраць ім трэба не аднаго, а двух патэнцыйных дэпутатаў.

Улёткі кандыдата Дабратвора загадана знішчыць:

21.03.2014 Улёткі кандыдата Дабратвора загадана знішчыць:

Выбарчая камісія ўгледзела ў ягоных улётках прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці і паклёп на службовых асобаў. Камісія не толькі вынесла папярэджанне кандыдату, але і загадала знішчыць усе агітацыйныя матэрыялы. Інакш яму пагражаюць адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам.

У ЦВК пацвердзілі, што павінны агучвацца вынікі па кожнаму віду галасавання

21.03.2014 У ЦВК пацвердзілі, што павінны агучвацца вынікі па кожнаму віду галасавання

Вынікі падліку галасоў па кожнаму віду галасавання павінны агучвацца асобна. Такі адказ атрымалі бярозаўскія назіральнікі на свой запыт, які быў дасланы электроннай поштай на імя старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

Мікашэвічы: нават колькасць выбаршчыкаў даведацца немагчыма

21.03.2014 Мікашэвічы: нават колькасць выбаршчыкаў даведацца немагчыма

Давераная асоба незалежнага кандыдата ў дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў Віталя Каліноўскага Наталля Якубовіч напісала скаргу на імя імя старшыні Мікашэвіцкай акруговай камісіі № 43 адносна таго, што на ўчастку для галасаваня № 52 ёй адмоўлена ў атрыманні інфармацыі пра колькасць выбаршчыкаў.

Баранавічы: кандыдат скардзіцца ў суд на пазбаўленне магчымасці выступу на радыё

21.03.2014 Баранавічы: кандыдат скардзіцца ў суд на пазбаўленне магчымасці выступу на радыё

У сваёй скарзе кандыдат у дэпутаты адзначыў, што пастаўлены ў няроўнае становішча з іншымі кандыдатамі ў дэпутаты, паколькі падрыхтаваў выступ на радыё, аднак выбарчая камісія зрабіла ўсё, каб сарваць яго.

Тры дні датэрміновага галасаваньня — яўка пад 17 %

21.03.2014 Тры дні датэрміновага галасаваньня — яўка пад 17 %

Цэнтральная выбарчая камісія сьцьвярджае, што за першыя тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў да скрыняў прыйшлі 16.79 % выбарцаў.

Валянцін Стэфановіч: Найбольш парушэнняў на студэнцкіх выбарчых участках

21.03.2014 Валянцін Стэфановіч: Найбольш парушэнняў на студэнцкіх выбарчых участках

Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя саветы. Цэнтрвыбаркам заяўляе пра актыўны удзел у датэрміновым галасаванні - за 2 дні прагаласавала ўжо каля 10 працэнтаў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства