viasna on patreon

Баранавічы: кандыдат скардзіцца ў суд на пазбаўленне магчымасці выступу на радыё

2014 2014-03-21T12:13:30+0300 2014-03-21T12:13:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-u-sudze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус накіраваў тэрміновую скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на неправамоцныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай. У сваёй скарзе кандыдат у дэпутаты адзначыў, што пастаўлены ў няроўнае становішча з іншымі кандыдатамі ў дэпутаты, паколькі падрыхтаваў выступ на радыё, аднак выбарчая камісія зрабіла ўсё, каб сарваць яго.

– Я быў на радыё, але там мне сказалі, што выступы кандыдатаў ужо завяршыліся 14 сакавіка. Я тройчы 24, 6 і 7 сакавіка сустракаўся са спадарыняй Антонавай, і, як стала мне вядома, наўмысна не ўнесла маё прозвішча ў спіс кандадатаў для выступу на радыё. 14 сакавіка я напісаў скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, аднак безвынікова. Таму і звярнуўся ў гарадскі суд, – паведаміў кандыдат у дэпутаты.

Мікалай Чарнавус просіць суд абавязаць старшыню Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысу Антонаву ўнесці яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступу па мясцоваму радыё са сваёй перадвыбарчай праграмай.

Копію скаргі на неправамоцныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

 

Фота: Мікалай Чарнавус у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

 

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства