viasna on patreon

Бабруйск: самыя актыўныя ўдзельнікі датэрміновага галасавання – навучэнцы каледжаў

2014 2014-03-21T13:29:07+0300 2014-03-21T13:29:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія незалежныя назіральнікі адзначаюць, што з пачатку датэрміновага галасавання найбольш актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы каледжаў. Яны прыходзяць на ўчасткі, якія ў асноўным і размяшчаюцца ў іх навучальных установах, арганізавана, цэлымі групамі, бывае, падчас заняткаў. Відавочна, што маладыя людзі часта не разумеюць, за каго аддаюць галасы.

Незалежныя назіральнікі сталі сведкамі таго, як навучэнцы крэслілі толькі адзін бюлютэнь, а другі клалі ў кішэню і сыходзілі, нібыта так і трэба. Як аказалася, большасць з іх нават не ведалі, што абіраць ім трэба не аднаго, а двух патэнцыйных дэпутатаў.

Па дадзеных бабруйскага гарвыканкама, за першыя два дні датэрміновага галасавання ў Бабруйску выбарчыя ўчасткі наведала 7,7 працэнтаў выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства