viasna on patreon

Гомель: праваабаронца звярнуўся да камісіі з патрабаваннем адказна ставіцца да беларускай мовы

2014 2014-03-21T13:47:13+0300 2014-03-21T13:47:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Віктар Адзіночанка накіраваў зварот старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №29 Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргею Ханеню. Дадзеная ўчастковая камісія працуе ў філалагічным корпусе ГДУ ім.Ф.Скарыны, як мінімум палова яе сябраў маюць навуковыя ступені па беларускай філалогіі, у тым ліку і старшыня УВК. Між тым, праваабаронца вымушаны прасіць сябраў УВК больш адказна ставіцца да беларускай мовы.

У звароце Віктар Адзіночанка адзначае, што ён з'яўляецца выбаршчыкам на тэрыторыі ўчастка № 29, і атрымаў паведамленне аб выбарах. Бланк паведамлення надрукаваны па-беларуску, а напісана ў ім па-руску. «Гэта, на мой погляд, не зусім сур’ёзна. Лепш, каб было на адной мове. ЦВК, якая распрацавала бланк на беларускай мове, напэўна, ведала, што яна робіць. Сябры УВК не могуць супрацьпастаўляць сябе працы ЦВК», - лічыць праваабаронца, аб чым і напісаў у звароце.

Ён акцэнтаваў увагу камісіі, што яе сябры маюць навуковыя ступені па беларускай філалогіі і атрымліваюць за гэта заробак, таму незразумела такое стаўленне да беларускай мовы. «Таму я лічу, што дзейнасць УВК ў гэтым накірунку супярэчыць інтарэсам нашай дзяржавы і ні ў якой форме не можа быць падтрымана», - дадаў заяўнік.

Ён просіць разгледзець яго зварот і даць адказ.

 

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства