Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
21.03.2014 Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну
За кратамі праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі працягвае сваю творчую дзейнасць. І ў чытача ёсць магчымасць пазнаёміцца з яго вялікім артыкулам “Сцяга паэта. Штрыхі да творчага партрэта Эдуарда Акуліна”.
17.02.2014 Дысертацыю Наталлі Пінчук не зацвердзілі
Вышэйшая атэстацыйная камісія не зацвердзіла паспяхова абароненую дысертацыю жонкі вядомага беларускага палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які трэці год знаходзіцца за кратамі.
11.02.2014 Алесь Бяляцкі - першы фіналіст праваабарончай прэміі Front Line Defenders
10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы, якая ўручаецца штогод.
10.02.2014 Алімпійская кампанія Front Line Defenders у падтрымку праваабаронцаў
Міжнародная арганізацыя Front Line Defenders разгарнула кампанію па прыцягненні ўвагі да праваабаронцаў з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія церпяць пераслед. Сярод 12 імёнаў - беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі.
04.02.2014 Украінскі пісьменнік з Майдана – Алесю Бяляцкаму: “Вашая і нашая барацьба недарэмная”
Алесь Бяляцкі ў засценках бабруйскай калоніі атрымаў пасланне ад вядомага ўкраінскага пісьменніка і перакладчыка Аляксандра Ірванца, які ў драматычныя для свайго народу часы практычна штодня знаходзіцца на кіеўскім Майдане.
30.01.2014 Заява на рэгістрацыю кандыдатуры Алеся Бяляцкага перададзеная ў Нобелеўскі камітэт
Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзена ў Нобелеўскі камітэт. Подпісы пад заявай збіралі дэпутаты польскага Сойму ад "Грамадзянскай Платформы" ды партыі "Права і Справядлівасць", кажа ініцыятар акцыі, Адам Ліпінскі з ПіС.
27.01.2014 Лісты салідарнасці ідуць Алесю Бяляцкаму з розных канцоў свету
Цягам гэтага месяца Алесь Бяляцкі спрабуе адказаць на віншаванні і лісты, чарговая хваля якіх прыпала на калядна-навагоднія святы. Сярод іх да палітвязня даходзяць і пасланні ад беларусаў, якія жывуць у далёкіх краінах.
22.01.2014 Таццяна Равяка: «Лукашэнка дае адмашку для амністыі Бяляцкага»
Праваабаронца Тацяна Равяка ня верыць, што Аляксандар Лукашэнка ня ведае пра справу Алеся Бяляцкага. Так яна камэнтуе даручэньне прэзыдэнта праверыць інфармацыю пра тое, што Алесь Бяляцкі кампэнсаваў матэрыяльную шкоду, якую паставіў яму ў віну суд.
10.01.2014 Міхась Кукабака: "У сённяшніх палітвязняў ёсць велізарная псіхалагічная перавага"
Дысідэнт і праваабаронца, які зведаў на сабе за 17 гадоў зняволення ўсё "хароствы" савецкай карнай сістэмы, разважаючы пра становішча сённяшніх палітвязняў у Беларусі, ад якіх улады дамагаюцца прашэнняў пра памілаванне, кажа пра важнасць салідарнасці з імі.
10.01.2014 Замежныя дыпламаты павіншавалі Алеся Бяляцкага
Зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з Калядамі павіншавалі кіраўнікі амбасадаў краінаў Еўрапейскага Саюза і ЗША ў Беларусі.
09.01.2014 Алесь Бяляцкі павіншаваў баранавіцкіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў
Алесь Бяляцкі падзякаваў за маральную падтрымку. Ён адзначыў, што ў яго збольшага ўсё звычайна, адчувае сябе добра, як і раней працуе, але сумуе па родных і сябрах. Паведаміў, што сустрэў Божае нараджэнне – для Яго, на думку Алеся Бяляцкага, няма муроў і дроту.
06.01.2014 Кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” забаранілі да ўвозу ў Беларусь
Згодна з высновамі першай экспертызы, кніга А. Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Якія высновы ўтрымліваюцца ў паўторным заключэнні – невядома. На працягу 10 дзён неабходна прыбыць у Ашмянскую мытню для афармлення працэдуры “рээкспарту з мэтай вывазу на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі” 40 асобнікаў выдання.
18.12.2013 Перад пачаткам новага этапу
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
11.12.2013 Алесь Бяляцкі: «Усе прэміі і ўзнагароды - выразны сігнал людзям добрай і нядобрай волі ў Беларусі»
Алесь Бяляцкі адгукнуўся на навіну пра ўручэнні яму тытула Ганаровага грамадзяніна Парыжа. На цырымоніі ўручэння, якая адбылася 10 снежня ў мэрыі Парыжа, сын палітвязня Адам Бяляцкі зачытаў перад прысутнымі словы, перададзеныя Алесем з засценкаў бабруйскай калоніі.
11.12.2013 Вяртаньне зь лёгкай душою
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013.