Затрыманні ў Магілёве і Берасці Дапоўнена
Да Ірыны Вярбіцкай, жонкі збітага і затрыманага медыка Андрэя Вярбіцкага на работу прыязджалі супрацоўнікі міліцыі. Яны запатрабавалі, каб жанчына паехала з імі на размову.
Супрацоўнікі міліцыі паказалі Ірыне відэа, згодна з якім яна нібыта ўдзельнічала ў акцыі пратэсту 27 верасня ў Магілёве – менавіта ў гэты дзень АМАПаўцы збілі яе мужа. Аднак на відэа аказалася не яна. У выніку Ірына вярнулася да сваёй працы, аднак ёй выпісалі позву на 21 кастрычніка ў Ленінскі РАУС.
Апошнім часам Ірына Вярбіцкая актыўна абараняла правы свайго мужа, звяртаючыся ў разнастайныя дзяржорганы з-за парушэнняў праваахоўнікаў у справе Андрэя Вярбіцкага. Агулам медык правядзе пад арыштам 26 сутак.
Затрымалі берасцейку, якая звольнілася з гарвыканкама пасля выбараў.
Вікторыю Драгабецкую і яе мужа Дзмітрыя Лазарчука затрымалі на выхадзе з суда каля гадзіны таму. Туды яны прыйшлі, як мяркуецца, падтрымаць на судзе кагосьці з блізкіх.
Вікторыя Драгабецкая працавала ў аддзеле ідэалогіі гарвыканкама, але звольнілася пасля выбараў. Тэлефоны Вікторыі і Дзмітрыя недаступныя, прычына затрымання невядомая.
У Берасці з месца працы ў 10 гадзін супрацоўнікі міліцыі забралі Дзмітрыя Кучко.
Таксама раніцай e Берасці затрыманы па артыкуле 188 (паклёп) Максім Смірноў. Узялі за рэпост ў тэлеграм. Наогул яны сказалі што шукаюць таго, хто гэты запіс зрабіў. Канфіскавалі ноўтбук на якім толкам фільм не паглядзіш.