viasna on patreon

Затрыманні і новыя пратаколы. Хроніка пераследу за 13 кастрычніка

2020 2020-10-13T23:30:06+0300 2020-10-17T12:39:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020_10_12_nan_a._ljaszkevicz_010_logo_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сідзячы пратэст каля НАН 12 кастрычніка. Фота "Новы час"

Сідзячы пратэст каля НАН 12 кастрычніка. Фота "Новы час"

13 кастрычніка ў Беларусі працягваліся затрыманні актывістаў і ўдзельнаў акцый пратэсту.

Раніцай у Магілёве быў затрыманы палітык Уладзімір Шанцаў. Супрацоўнікі міліцыі заявіліся да яго проста дадому і запатрабавалі, каб ён праехаў з імі, нібыта "пагутарыць". У РАУС на яго хацелі скласці пратакол за акцыю 17 верасня, за якую яго раней ужо асудзілі. У выніку Шанцава адпусцілі без пратакола.

У Мінску днём каля Акадэміі навук супрацоўнікамі ў масках і форме без апазнавальных знакаў быў затрыманы супрацоўнік Інстытута гісторыі Уладзімір Шыпіла. Яго даставілі ў суд Першамайскага раёна і там асудзілі на 7 сутак арышту.

13 кастрычніка ў Мінску затрымалі 24-гадовую Аляксандру Сітнікаву — шматразовую чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовую бронзавую прызёрку чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай, піша Еўрарадыё

Як паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці, дзяўчыну даставілі ў Цэнтральны РУУС. 14 кастрычніка павінен адбыцца суд над ёй.
Таксама паведамляецца пра затрыманні ў сталіцы наступных людзей:

  • Абрамчук Раман
  • Аўсянскі Аляксандр
  • Гулідаў Уладзімір - затрыманы на праспекце Машэрава, дзе стаяў у ланцугу салідарнасці.
  • Дубовік Дзмітрый
  • Іваніцкі Артур - РУУС Ленінскага раёна
  • Кашнікаў Алег
  • Кулагіна Наталля - адпусцілі з РУУС Кастрычніцкага раёна
  • Лысенка Данііл
  • Нежавец Аляксандр
  • Патапенка Дзмітрый
  • Радзько Надзея
  • Тараскевіч Дзмітрый - ЦІП на Акрэсціна
  • Умецкі Максім - РУУС Фрунзенскага раёна

У Наваполацку ў гэты дзень былі затрыманы Капшуль Аляксандр, Печанегаў Дзмітрый, Бялоў Аляксандр. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 11 кастрычніка. 14 кастрычніка мусіць адбыцца суд. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства