viasna on patreon

Хроніка пераследу за 9 кастрычніка: выклікі ў пракуратуру, затрыманні і вобшук у праваабаронцы Дапоўнена

2020 2020-10-09T11:41:40+0300 2020-10-09T22:01:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mironau_illia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ціск і пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ўздзеяння на грамадзянаў з-за актыўнай пазіцыі і выказванне свайго меркавання.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51

+375 29 841 39 81

+375 17 377 55 40.

Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведамляе Еўрарадыё, супрацоўнікаў "Нафтана", якія запісалі зварот пра Беларусь сваёй мары, выклікаюць у пракуратуру г. Наваполацка 9 кастрычніка. 

Супрацоўнікі "Нафтана" запісалі зварот 6 кастрычніка, у ім прыняло ўдзел 36 чалавек.

Каля 11-й раніцы ў кватэру да валанцёра і актывіста Іллі Міронаву прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, паведамляе TUT.BY. Маці Іллі не стала адчыняць дзверы, размаўляла з імі праз ланцужок. Па словах Валянціны, участковы і два яго калегі хацелі затрымаць Іллю па адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП, аднак за які эпізод - не ўдакладнілі.

Актывіст Ілля Міронаў
Актывіст Ілля Міронаў

У Мачулішчах Мінскага раёна раніцай 9 кастрычніка ў сябе дома затрымалі Аляксандра Піражэню. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Зараз ён знаходзіцца ў РУУС Мінскага раёна.

У Бабруйску да праваабаронцы Сяргея Лацінскага і яго жонкі Алесі, якая з'яўляецца журналісткай інтэрнэт-партала Bobr.by, ломяцца ў кватэру міліцыянты. Відавочна, да іх прыйшлі з вобшукам. 

У Гомелі затрымалі журналістку Ларысу Шчыракову

Таксама ў Гомелі крымінальны росшук прыехаў дадому да Алены Кравец і прапанаваў жанчыне праехаць з імі, бо ў дачыненні да яе вядзецца адміністрацый працэс па арт. 23.34 КаАП. 

У Брэсце каля 12 гадзін быў затрыманы Генадзь Рослік. Яго затрымлівалі ўчастковы і трое чалавек у цывільным. Вядома, што ён быў дастаўлены ў ІЧУ. 

Каля 17.30 была затрыманая журналістка Яўгенія Доўгая. Супрацоўнікі міліцыі адвезлі яе ў Партызанскі РУУС г. Мінска. 

У Наваполацку міліцыянеры прыйшлі затрымліваць па крымінальнай справе за падзеі 9 жніўня Дзяніса Гурскага

У Гомелі міліцыя зноў прыйшла да рэдактара "Сильные новости" Ганне Якштас. Яе забралі ў РАУС і да суда будуць утрымліваць у ІЧУ.

У Магілёве за некалькі хвілін да вызвалення Вольгу Семчанку супрацоўнікі міліцыі вывезлі з ІЧУ, дзе яна правяла 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Пазней стала вядома, што яе даставілі ў Ленінскі РАУС горада, пасля чаго адпусцілі.

У Мінску затрыманая кандыдатка філасофскіх навук, выкладчыца ECLAB, сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета Вольга Шпарага. Таксама каля офіса сваёй працы была затрыманая суарганізатарка фемгрупы Каардынацыйнага Савета Юлія Міцкевіч.

Вечарам у Самахвалавічах былі затрыманыя Раман Басалай і Аляксандр Рэшатко

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Суды працягваюць выносіць пастановы за падзеі 10-13 жніўня

У пятніцу 9 жніўня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства