Орша: Чарговы ператрус у Ігара Казмерчака
https://spring96.org/be/news/99879
2020
2020-10-09T07:48:18+0300
2020-10-09T07:48:18+0300
2020-10-09T07:48:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak-igar.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У аршанскага праваабаронцыі і аднаго з уладальнікаў крамы нацыянальнай атрыбутыкі Ігара Казмерчака 8 кастрычніка прайшоў чарговы ператрус.
Як паведамляе сайт orsha.eu, "Цудоўная крама" ў Оршы ўсё яшчэ не можа працаваць па сваім раскладзе, бо амаль кожны дзень ці міліцыянты прыязжаюць у краму, ці міліцыя выклікае ўладальніка крамы да сябе. Сёння міліцыянты прыйшлі ў краму каля 17 гадзіны. Яны ўручылі павестку з'явіцца ў міліцыю. І... правялі вобшук дома ў Ігара Казмерчака.
Цікавіць міліцыянтаў не толькі праца крамы нацыянальнай атрыбутыкі, але і фінансавы стан нашага сайта - уладальнікам якога таксама з'яўляецца Ігар Казмерчак. Значная частка папярэдніх допытаў тычылася таго колькі, як і хто плоціць за рэкламу на сайце.