viasna on patreon

Затрыманы журналіст "Новага часу" Аляксандр Вялітчанка

2020 2020-10-08T19:27:42+0300 2020-10-08T19:27:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sasha_vel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Аляксандр Вялітчанка. Фота з фэйсбука

Журналіст Аляксандр Вялітчанка. Фота з фэйсбука

У Мінску каля 18 гадзін быў затрыманы відэааператар выдання "Новы час" і Зялёнага партала Аляксандр Вялітчанка. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго жонка. 

Вядома, што ў момант затрымання ён размаўляў па тэлефоне, калі да яго падыйшлі невядомыя людзі, якія не прадставіліся. Праз некаторы час сувязь з Аляксандрам Вялітчанка абарвалася. 

Дзе зараз знаходзіцца журналіст дакладна невядома. 

Нагадаем, Аляксандр Вялітчанка апошнім часам здымаў падзеі на мірных акцыях пратэсту, а ў ліпеня бягучага года з камандай аднадумцаў адправіўся ў падарожжа па Прыпяці, каб зняць дакументальны фільм пра будаўніцтва воднага шляху Е40. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства