viasna on patreon

Да блогера Эдуарда Пальчыса не пускаюць адваката. Жонка хвалюецца за яго стан

2020 2020-10-07T15:56:22+0300 2020-10-07T16:06:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palchys_na_voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя паведаміла, што ўжо 10 дзён няма сувязі з блогерам: да яго не пускаюць адваката і не даходзяць лісты. Жонка блогера хвалюецца, ці праўда ён на Акрэсціна і ў якім ён стане. Па стане на раніцу 4 кастрычніка ён лічыўся ў спісах валанцёраў у ЦІП на Акрэсціна.

Эдуард Пальчыс. Фота: БелаПАН
Эдуард Пальчыс. Фота: БелаПАН

"Вось ужо 10 дзён Эдуард Пальчыс, па словах уладаў, знаходзіцца ў ЦІП Акрэсціна. Аднак пацверджанняў гэтаму няма. За ўвесь гэты час яго адвакату Марыі Колавай-Гудзілінай ні разу не ўдалося пабачыцца і пагутарыць з ім.

З тых часоў, як мы даведаліся, што Эдуард утрымліваецца на Акрэсціна, адвакатам было зроблена 4 спробы трапіць да свайго падабароннага: першага, другога, пятага і шостага кастрычніка. Марыю Колаву-Гудзіліну не пускаюць, спасылаючыся на каронавірус і на тое, што «ўсе кабінеты занятыя». Лісты ад Эдуарда таксама не даходзяць.

Такім чынам, мы да гэтага часу не маем пацверджання, што ён сапраўды знаходзіцца на Акрэсціна, і не ведаем, у якім ён там стане.

Патрабую рэалізацыі права майго мужа на абарону і зносіны са сваім адвакатам!" напісала Вікторыя ў сваім фэйсбуку.

Нагадаем, 29 верасня жонка Эдуарда Пальчыса заявіла аб знікненні мужа. Пазней стала вядома, што Эдуарда Пальчыса асудзілі на 30 сутак арышту паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства). Верагодна, яго судзілі ў ЦІП на Акрэсціна. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства