viasna on patreon

За пікет - у суд на інвалідным вазку

2020 2020-10-07T07:56:24+0300 2020-10-07T09:01:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barashka-valer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Барашка ў судзе.

Валерый Барашка ў судзе.

Суд Бярозаўскага раёна 6 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу інваліда 1-й групы Валерыя Барашкі, які 20 верасня на інвалідным вазку чарговы раз стаяў насупраць гарадзкой плошчы Бярозы з бел-чырвона-белым невялічкім сцяжком.

Супрацоўнікі міліцыі палічылі гэта за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства – адзіночны пікет – і склалі на чалавека з інваліднасцю пратакол па ч.1 арт.23.34 КаАП.

Перад гэтым, 13 верасня, супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС пасля ранейшых вусных папярэджанняў вынеслі яму пісьмовае папярэджанне за адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Суддзя Людміла Рудзіна вынесла пастанову аб прыцягненні Барашкі да адказнасці ў выглядзе папярэджання.

Дарэчы, пасля капітальнага рамонту ў гэтым годзе суд Бярозаўскага раёна абсталяваны ліфтам для людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства