viasna on patreon

Частку затрыманых, якія адбывалі арышт у гомельскім ІЧУ, перавялі ў Брагін

2020 2020-10-05T08:00:06+0300 2020-10-05T08:02:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazak_minsk_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Сваякі затрыманых, якія адбываюць арышты за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, даведаліся, што іх родных 2 кастрычніка перавялі адбываць пакаранне ў Брагінскі ізалятар часовага ўтрымання. Вядома прынамсі пра 5 арыштаваных, якіх перавялі ў Брагін, паведамляе тэлеграм-канал Радыё Свабода.

У ліку арыштаваных і пераведзеных у Брагін — Андрэй Філановіч з Узды (Мінская вобласць). Сваякі не маглі перадаць яму рэчы і прадукты, бо жывуць далёка, пра яго клапаціліся валанцёры.

27 верасня ў Гомлі на Маршы пратэсту затрымалі каля сарака чалавек. Большасць атрымалі адміністрацыйныя арышты.

Жыхары Гомля мяркуюць, што перавод у Брагін звязаны з тым, каб вызваліць месцы для «патэнцыяльных парушальнікаў» перад чарговай акцыяй, якая мусіла адбыцца 4 кастрычніка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства