viasna on patreon

У суды забаранілі ўваходзіць тым, хто не мае позваў Фота

2020 2020-10-01T14:04:21+0300 2020-10-01T15:54:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarina_sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Радыё Свабода, з 1 кастрычніка ў суды Гомеля і Гродна могуць трапіць толькі ўдзельнікі працэсаў. Афіцыйная прычына — каранавірус.

Абвестка на дзвярах горадзенскага суда
Абвестка на дзвярах горадзенскага суда. Фота з сайта Радыё Свабода

Такія абвесткі пабачылі на судах Гродна і Гомеля 1 кастрычніка. Забарона дзейнічае з прычыны «плану захадаў для прафілактыкі і мінімізацыі рызыкі пашырэння каранавіруснай інфэкцыі (COVID-19) у асенне-зімні пэрыяд 2020–2021 гадоў у сыстэме судоў агульнай юрысдыкцыі». Адпаведны загад выдаў старшыня Вярхоўнага суду Беларусі 28 верасня.

Загад паказалі ў Кастрычніцкім судзе Горадні актывісту Ежы Грыгенчы, але сфатаграфаваць не дазволілі, бо ён, маўляў, для ўнутранага карыстання.

Абвестка на дзвярах гомельскага суда
Абвестка на дзвярах гомельскага суда. Фота з сайта Радыё Свабода

Адметна, што вясной Вярхоўны суд адзначаў, што меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі не закранаюць прынцыпу галоснасці судовага разбору.

«Неабгрунтаванае абмежаванне доступу грамадзянаў у суды не дапускаецца. У справах, якія разглядаюцца ў адкрытых судовых пасяджэннях, забяспечваецца магчымасць прысутнасці асобаў, якія не з'яўляюцца ўдзельнікамі працэсу, у тым ліку журналістаў сродкаў масавай інфармацыі», — гаварылася ў паведамленні Вярхоўнага суду ў красавіку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства