viasna on patreon

Дэпутаты з Швейцарыі і Германіі сталі “хроснымі” Уладзіміра Няронскага, Андрэя Пазняка і Алега Рубца

2020 2020-09-28T12:34:18+0300 2023-07-27T15:06:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/westandbyyou-396x280.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Нік Гугер (Нацыянальная рада Швейцарыі, EVP), Отмар фон Хольц (Бундэстаг, Bündnis90/Die Grünen) і Дырк Візэ (Бундэстаг, СДПГ) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

nik_gugger.jpeg
Дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі Нік Гугер

Дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі Нік Гугер стаў “хросным” Уладзіміра Няронскага.

“Кожны чалавек мае права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць. Уладзімір Няронскі змагаецца за самае каштоўнае ў свеце. Асноўныя правы свабоды, бяспекі, дэмакратыі і справядлівасці. Дыктатар Лукашэнка ўжо некалькі месяцаў трымае яго ў турме. Разам з Уладзімірам я выступаю за супраціў бесчалавечнаму і зневажальнаму для годнасці абыходжанню. Вось чаму я, як нацыянальны саветнік Швейцарыі, бяру на сябе абавязак быць “хросным” гэтага зняволенага. Я патрабую неадкладнага вызвалення Уладзіміра і ўсіх іншых адвольна арыштаваных ахвяраў рэжыму Лукашэнкі”.

von_holtz.jpg
Прадстаўнік па прадухіленні грамадзянскага крызісу парламенцкай групы Bündnis90/Die Grünen Отмар фон Хольц

Отмар фон Хольц, прадстаўнік па прадухіленні грамадзянскага крызісу парламенцкай групы Bündnis90/Die Grünen у нямецкім Бундэстагу, стаў “хросным” Андрэя Пазняка.

“Андрэй Пазняк – адзін з многіх нястомных змагароў за дэмакратычную Беларусь. Яго настойлівасць і мужнасць мяне вельмі ўразілі. Я шакаваны ягоным арыштам, але яшчэ больш страшнымі падаюцца паведамленні пра маштабны гвалт, які ён церпіць у зняволенні. Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць яго і ўсіх астатніх палітвязняў, расследаваць зверствы і, нарэшце, правесці дэмакратычныя выбары!”

dirk_wiese.jpeg
Намеснік старшыні парламенцкай групы СДПГ у Бундэстагу Дырк Візэ

Дырк Візэ, намеснік старшыні парламенцкай групы СДПГ у Бундэстагу, узяў на сябе абавязак быць “хросным” Алега Рубца.

“Я патрабую свабоды для Алега Рубца. Гэта мужны малады чалавек, які за свае перакананні стаў палітвязнем. Я падтрымліваю яго і грамадскую арганізацыую “Маці 328”, якая штодня абараняе маладых зняволеных”.

У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя”

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаты Еўрапейскага парламента Катарына Барлі (Германія) і Роберт Бедрань (Польшча), а таксама дэпутаты Нацыянальнай рады Швейцарыі Марыяна Штрайф-Фэлер і Ліліяна Штудэр сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.

Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць “хроснымі бацькамі” палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства