Хроніка пераследу ў Беларусі 25 верасня Дапоўнена

2020 2020-09-25T23:48:00+0300 2020-09-26T13:08:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_minsk_20.09.2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу, 25 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах.


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 8413981
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Днём 25 верасня быў затрыманы студэнт 4-га курса БДУІР, сябра стачкама Дзмітрый Мазура. Яго затрымалі невядомыя ў цывільным пасля студэнцкай акцыі пратэста. З РУУС Савецкага раёна Мінска яго адпраўляюць у ІЧУ на Акрэсціна.

У Салігорску быў затрыманы Аляксандр Краўчук. Яго затрымалі каля дома, калі выносіў смецце. Трое прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, спыталі яго прозвішча, затрымалі і звезлі ў невядомым накірунку. Сваякі кажуць, што ў мясцовым РУУСе яго няма. Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.

Увечары ў Мінску на выхадзе з кавярні затрымалі Вольгу Буцько. Затрымлівалі людзі ў цывільным, пасадзілі ў срэбны Volkswagen Polo. Падставы затрымання невядомыя.

Таксама паведамляецца пра затрыманне актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля. Сілавікі "штурмавалі" яго кватэру ў Мінску. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя. Па інфармацыі "Еўрарадыё" ў кватэры, дзе жывуць актывісты "Еўрапейскай Беларусі", прайшлі "маскі-шоў" і ператрус. Затрыманыя тры ці чатыры чалавекі, верагодна, сярод якіх і Яўген Афнагель.

Супраць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" распачалі крымінальныя справы

Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі. 

Таксама паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Аляксандра Ямзіна (у Серабранцы) і Алесі Лукашык.

Увечары ў Вілейцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Аляксея Сюдака. Яго сябры паведамілі «Рэгіянальнай газеце», што сядзелі разам у кавярні, збіраліся разам ісці дадому. Імаверна, Аляксей застанецца ў ІЧУ на сем сутак, якія не адсядзеў яшчэ вясной. Тады на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.

Магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра чатырох затрыманых: Аляксея СелязнёваСяргея Шантурава, Ксеніі Юрковай, Вольгі Касцюшкінай. Аляксей быў выкліканы ў 15:00 У Ленінскі РАУС Магілёва і перастаў выходзіць на сувязь. Сяргея Шантурава забралі з працы каля 16:00 і даставілі ў РАУС. Пасля гэтага ён патэлефанаваў жонцы і папярэдзіў, што ноч правядзе ў РАУС.

Ксенія Юркова была выкліканая ў РАУС у 17:00, на сувязь яна больш не выходзіла. Вольга Касцюшкіна з'явілася па позве ў 11 раніцы ў Ленінскі РАУС. Калі на яе пачалі складаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, Касцюшкіна адмовілася сведчыць супраць сябе, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі. У адказ на гэта, супрацоўнік міліцыі, які дапытваў яе, заявіў, што ў такім выпадку ён яе затрымлівае. На дадзены момант яна знаходзіцца ў ІЧУ да суда.

Увечары ў Мінску быў затрыманы Павел Давідовіч. Як паведаміў яго брат, Павел быў запрошаны на размову ў УУС Мінскага раёна з нагоды вулічных акцый у Мінску пасля выбараў. Адтуль яго перавезлі ў Першамайскі РУУС г. Мінска. А з Першамайскага РУУС Паўла забралі на Акрэсціна.

У Мінску затрыманы муж з жонкай Збароўскія Яраслаў і Таццяна. Як паведаміў іх сын, да іх дадому прыходзілі з ператрусам, пасля чаго Яраслава Збароўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт. Калі ён туды паехаў, сувязь з ім знікла. Пасля ператрусу перастала выходзіць на сувязь і Таццяна.

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) Піпія Цімур Важэвіч. Вядома, што яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Лельчыцкім раёне ў аграгарадку Ліпляны затрыманы Аляксандр Вергун. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго пасля таго, як дома правялі вобшук.

Верагодна ноччу ў вёсцы Аляксандр Пятроўскі. Яго змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі Мінскага РУУС на вул. Скарына ў Мінску.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Белыя халаты", затрыманы доктар-рэаніматолаг Багдан Шыльнікоўскі. Яго выклікалі ў РАУС для складання пратаколу і затрымалі. Паведамляецца, што яго зпавязуць на Акрэсціна. 12 жніўня пасля акцыі салідарнасці ён быў затрыманы і збіты. З Акрэсціна ён трапіў у рэанімацыю ў коме.

У Беларусі ўзбудзілі яшчэ дзве крымінальныя справы па "масавых беспарадках"

Праваабаронцам "Вясны" 25 верасня стала вядома аб узбуджэнні двух крымінальных спраў у Беларусі па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). У рамках крымінальных справаў паводле гэтага артыкула затрыманыя 18-гадовы актывіст з Заслаўя Іван Красоўскі і магілёвец Аляксей Пахомаў.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства