Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай
У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай на неабгрунтаванае затрыманне.
Судовае пасяджэнне па скарзе праходзіла ў закрытым рэжыме.
Суддзя Міхаіл Хома адмовіў у задавальненні скаргі, мера стрымання пакінутая ранейшай - утрыманне пад вартай.
Увечары 17 верасня, калі Марыя Рабкова і яе муж Вадзім Жаромскі вярталіся дадому, да іх пад'ехала некалькі мікрааўтобусаў. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) выйшлі з транспартных сродкаў і паклалі праваабаронцу і яе мужа тварам у асфальт. Мужу і жонцы паведамілі, што яны затрыманыя ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за «навучаньне ці іншую падрыхтоўку асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаваньне такой дзейнасці».
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай
Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя