viasna on patreon

Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з жорсткай заявай

2020 2020-08-30T13:01:39+0300 2020-08-30T13:01:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/usa_embassy.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з досыць жорсткай заявай з нагоды падзей у нашай краіне ў перыяд пасля выбараў, пішуць naviny.by.

«Мы занепакоеныя працяглым пераследам журналістаў, блакаваннем незалежных СМІ і апазіцыйных вэб-сайтаў, перыядычнымі адключэннямі інтэрнэту і адвольнымі затрыманнямі мірных грамадзянаў, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова», — гаворыцца ў дакуменце.

Дыпламаты заклікалі ўлады Беларусі праявіць стрыманасць.

«Як запэўніў намеснік дзяржсакратара Біган падчас свайго выступу ў АБСЕ ў Вене і як мы ўжо заяўлялі раней, Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да неадкладнага вызвалення несправядліва затрыманых і высвятлення лёсу асобаў, зніклых без вестак», — адзначаецца ў дакуменце.

Таксама гаворыцца аб падтрымцы беларускага народа ў яго імкненні да «дэмакратычнай, квітнеючай будучыні» і «заклік да ўраду Беларусі правесці дэмакратычныя рэформы і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды».

У той жа час амерыканская дыпмісія пацвердзіла доўгатэрміновае абавязацельствы «падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, а таксама імкненні беларускага народа выбіраць сваіх лідараў і выбіраць свой уласны шлях без вонкавага ўмяшання».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства