У Ганцавічах затрымалі актывіста, які збіраў подпісы за Віктара Бабарыку
У Ганцавічах 30 ліпеня затрымалі Юрыя Навіцкага, які з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Перад затрыманнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома ператрус, піша "Ганцавіцкі час".
Мама Юрыя Навіцкага распавяла, што ў апошні час Юрыя неаднаразова правяралі супрацоўнікі міліцыі. 30 ліпеня раніцай да яго таксама прыйшоў участковы і запрасіў у Ганцавіцкі РАУС на размову. Па словах маці Навіцкага, Юрыя не было цэлы дзень, а да 16 гадзін ён прыехаў з супрацоўнікамі міліцыі.
"Міліцыянты доўга нешта шукалі ў тэлефоне сына. Затым правяралі нешта ў хляве", – распавяла жанчына.
Пазней стала вядома, што Юрыя Навіцкага затрымалі. Пакуль не ўдаецца атрымаць дакладнай інфармацыі аб прычынах затрымання, кіраўніцтва РАУС не адказвае на званкі. Са словаў маці, у віну Юрыю, магчыма ставяць надпіс, якая з'явілася нядаўна на мясцовым кіёску «Табакерка». Суд па адміністрацыйным правапарушэнні, верагодна, адбудзецца 31 ліпеня.