viasna on patreon

Сяргею Ціханоўскаму падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да канца верасня

2020 2020-07-30T10:55:00+0300 2020-07-30T11:45:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cihanouski_9000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін

29 ліпеня зняволенаму па крымінальнай справе блогеру Сяргею Ціханоўскаму, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 29 верасня.

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку жонка Сяргея Ціханоўскага, кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, піша радыё Свабода.

«Сябры, Сяргею працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. На жаль, для нас гэта ня стала нечаканасцю. Але гэта ня выбіла яго з каляіны. Ён мой герой!» — напісала Святлана Ціханоўская.

Папярэдні раз тэрмін утрымання Ціханоўскага працягнулі 9 чэрвеня — яшчэ на два месяцы, да дня прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Сяргей Ціханоўскі збіраўся ісці ў кандыдаты ў прэзыдэнты, але ягоную ініцыятыўную групу адмовіліся рэгістраваць (ён на момант рэгістрацыі быў пад арыштам). Зарэгістравалі ініцыятыўную групу ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай — Сяргей стаў кіраўніком ейнай групы.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый прызналі Ціханоўскага палітвязнем і запатрабавалі ад уладаў Беларусі яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства