viasna on patreon

МЗС Беларусі масава затрымлівае акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ. Спасылаюцца на каранавірус Дапоўнена

2020 2020-07-28T16:27:20+0300 2020-07-28T17:06:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzs-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" вядома мінімум пра 10 выпадкаў, калі журналісты розных замежных выданняў накіравалі ў МЗС Беларусі заяўкі на атрыманне часовай акрэдытацыі для працы ў краіне, але па сканчэнні 20-дзённага ўстаноўленага тэрміну, які даецца на разгляд, так і не атрымалі адказу.

У выніку гэтага замежныя журналісты  пакуль не могуць прыбыць у Беларусь для працы. Многія з іх раней ужо асвятлялі падзеі ў нашай краіне, атрымлівалі акрэдытацыю МЗС.

У прэс-службе Міністэрства замежных спраў сітуацыю тлумачаць тым, што з-за пандэміі каранавірусу на пасяджэнне не можа сабрацца камісія, якая прымае рашэнне аб акрэдытацыі журналістаў.

Выклікае сумнеў, што ў XXI стагоддзі адно з самых перадавых міністэрстваў не можа правесці пасяджэнне камісіі з дапамогай сучасных сродкаў сувязі.

Па некаторых звестках, колькасць неакрэдытаваных журналістаў замежных СМІ складае 14 чалавек. Яны мелі намер працаваць па асвятленні выбараў Прэзідэнта Беларусі.

У той жа час, больш за 90 журналістаў замежных СМІ атрымалі часовую акрэдытацыю ў МЗС Беларусі для асвятленьня прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства