viasna on patreon

Магілёўскага актывіста выклікалі ў Следчы камітэт

2020 2020-07-22T12:55:06+0300 2020-07-22T12:55:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulinkovich_stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online

Магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч паведаміў MSPRING.ONLINE, што яго выклікалі ў Следчы камітэт 22 ліпеня. Следчы па тэлефоне паведаміў, што прычынай сталі выказванні актывіста на судзе 21 траўня.

Нагадаем, што 11 траўня Станіславу Паўлінковічупрысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі «Кармленне галубоў» на плошчы Славы 2 траўня.

Ён нават не паспеў адбыць «суткі» да канца, як прама з ІЧУ 21 траўня яго зноў адправілі ў суд. Там яго асудзілі яшчэ на 15 сутак і аштрафавалі на 1000 рублёў за непадпарадкаванне міліцыі пры затрыманні і абразу супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Станіслаў Паўлінковіч пакінуў Магілёўскі ІЧУ і паведаміў, што яму далі яшчэ 15 сутак

У чацвер 21 траўня актывіста таемна вывезлі з ІЧУ ў суд Ленінскага раёна горада Магілёва, дзе суддзя Ратнікава прысудзіла яго да 15 сутак арышту за непадпарадкаванне работнікам міліцыі і да 1000 рублёў штрафу за абразу міліцыянта.

Паўлінковіч распавёў, што пасля абвяшчэння рашэння ў судзе ён дазволіў сабе шэраг крытычных заўваг, у прыватнасці, фразу «Стоп таракан». Ён адзначае, што асабіста нікога не абражаў.

Днём 21 ліпеня Паўлінковічу патэлефанаваў супрацоўнік Следчага камітэта і паведаміў, што актывісту неабходна з’явіцца на апытанне:

– Следчы сказаў, што будзе апытваць з-за маіх выказванняў у судзе. Аднак што менавіта яны там ад мяне хочуць – я не ведаю, па тэлефоне мне не патлумачылі, – распавёў Паўлінковіч.

Актывіст дапускае, што апытанне – толькі фармальная падстава для яўкі ў Следчы камітэт. Ён мяркуе, што пасля размовы са следчым яго могуць адразу адправіць адбываць другія 15 сутак, якія да гэтага часу «вісяць» на ім.

Акрамя таго, ён не выключае, што ўлады па палітычных матывах паспрабуюць націснуць на яго, зрабіўшы фігурантам крымінальнай справы. Свой статус ён пакуль не ведае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства