viasna on patreon

Падтрымай арыштаваных паштоўкай салідарнасці! Дапоўнена

2020 2020-07-17T13:00:04+0300 2020-07-22T12:52:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashtouka_68.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падтрымай арыштантаў паштоўкай. Фота spring96.org

Падтрымай арыштантаў паштоўкай. Фота spring96.org

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", 14 і 15 ліпеня на мірных акцыях толькі ў Мінску было затрымана больш за 300 чалавек. Адбыліся затрыманні і ў рэгіёнах. Суды над затрыманымі адбываліся цягам 15 і 16 ліпеня. У Брэсце суды праходзяць і 17 ліпеня. 

Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца

16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Некалькі дзясяткаў затрыманых па ўсёй краіне асудзілі на арышты ад 5 да 20 сутак. Мы заклікаем падтрымаць маладых людзей і падпісаць ім ліст ці паштоўку салідарнасці.

Мінск

Адміністрацыйна арыштаваных утрымліваюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, а калі месцаў там не хапае – пераводзяць у будынак Ізалятара часовага ўтрымання. Таму, калі дакладна не вядома, дзе знаходзіцца арыштант, лепш дасылаць лісты і паштоўкі на два адрасы:

  • Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў: 1-ы завулак Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089
  • Ізалятар часовага ўтрымання: 1-ы завулак Акрэсціна, 36А, г.Мінск, 220089

10 сутак арышту будуць адбываць і выйдуць увечары 24 ліпеня:

  • Дзмітрый Халупка
  • Павел Крывіцкі
  • Мядзведеў А.
  • Аляксей Парошын
  • Мікіта Валатовіч
  • Спартак Сірэнка
  • Уладзіслаў Карэцкі
  • Сацункевіч В.
  • Карнейчык А.
  • Юрый Літвінаў (па некаторых дадзеных быў асуджаны на 11 сутак, інфармацыя ўдакладняецца)
  • Дзмітрый Высоцкі
  • Аляксандр Куўшынаў (быў затрыманы 15 ліпеня, вызваліцца 25 ліпеня)
  • Дзяніс Пешкаў

11 сутак пад вартай будуць утрымлівацца:

  • Гапееў А.
  • Бацекін П.
  • Сяргей Шабуневіч
  • Мікалай Логвінаў (па некаторых дадзеных быў асуджаны на 15 сутак, інфармацыя ўдакладняецца)
  • Раман Кацура
  • Віктар Куўшынаў (быў затрыманы 15 ліпеня, вызваліцца 26 ліпеня)

Арыштанты выйдуць на волю ўвечары 25 ліпеня.

На 12 сутак арышту былі асуджаныя:

  • Сяргей Калодка
  • Анатоль Сакалоўскі
  • Сяргей Шамчук
  • Мікалай Мікалаеў
  • Уладзіслаў Мацуновіч

За кратамі яны прабудуць да 26 ліпеня.

13 сутак пад арыштам будуць знаходзіцца да 27 ліпеня:

  • Аляксей Міклашэвіч
  • Іван Бялько

15 сутак за кратамі правядуць:

  • Андрэй Болтач 
  • Аляксандр Карнейчук
  • Шпіталёў В.
  • Віталь Трыгубаў
  • Пётр Бусько

Паштоўкі і лісты арыштантам можна дасылаць да 29 ліпеня.

На 20 сутак арышту быў асуджаны

  • Уладзімір Казаноўскі

На волю ён выйдзе 3 жніўня.

Гомель

На пяць сутак арышту асуджаныя:

  • Аляксей Мятліцкі
  • Аляксей Жулаеў

Будуць вызваленыя ўвечары 19 ліпеня.

Па 10 сутак за кратамі адбудуць: 

  • Валерый Сляпухін 
  • Данііл Максіменка

Яны выйдуць на волю 24 ліпеня. 

  • Кірыл Комкін арыштаваны на 12 сутак і будзе вызвалены 26 ліпеня. 

Падтрымаць арыштантаў лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ІЧУ, вул. Міжгародняя, 26, г. Гомель, 246027

Брэст

15-суткавыя арышты будуць адбываць:

  • Швейкус Павел
  • Яўген Сіняк
  • Віталій Брыцько
  • Дзяніс Сарока
  • Віталь Казак (вызваліцца 31 ліпеня)

Вызваляцца арыштанты 29 ліпеня.

Адпраўляць паштоўкі і лісты варта па адрасе: ІЧУ, вул. Брэсцкіх дывізій, 9А, г. Брэст, 224001

Пружаны

Па 15 сутак за кратамі правядуць:

  • Юры Папко
  • Міхаіл Кісель

На волю яны выйдуць 29 ліпеня.

Дасылаць карэспандэнцыю можна па адрасе: ІЧУ, вул. Савецкая, 36, г. Пружаны, 225133

Салігорск

У ІЧУ Салігорска змешчаныя:

  • Аляксандр Канановіч на 5 сутак (да 19 ліпеня)
  • Марк Шуркус на 7 сутак (да 21 ліпеня)

Падпісваць паштоўкі і дасылаць лісты па адрасе: ІЧУ, вул. Казлова, 64, г. Салігорск, 223710

Стоўбцы

7 сутак за кратамі правядзе

  • Андрэй Буката

і выйдзе на волю 21 ліпеня.

Дасылаць карэспандэнцыю можна па адрасе: ІЧУ, вул. Гайдука, 21, г. Стоўбцы, 222660


Калі вам вядома пра арыштаваных, якіх няма ў спісе, калі ласка, паведаміце праваабаронцам па тэлефоне +375 29 841 39 81 (таксама Signal, WhatsApp, Telegram).

Акрамя таго, Майстэрня паштовак салідарнасці прапануе пісаць арыштантам анлайн. Для гэтага неабходна запоўніць адмысловую форму і напісаць некалькі пажаданняў, а каманда валантэраў і валантэрак Майстэрні ў хуткім часе падпіша паштоўку і дашле вязьням.

Таксама можна спампаваць гатовы макет паштоўкі і самастойна раздрукаваць, ці прыйсці на офіс Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16/20, 4 паверх) і на месцы падпісаць паштоўкі вязьням (кожную нядзелю з 14 да 20).

І памятайце: Салідарнасць выратуе свет!

pashtouka_bel.jpg
Падтрымай арыштантаў паштоўкай. Фота spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства