viasna on patreon

Мікалаю Статкевічу і блогеру Дзмітрыю Казлову прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ

2020 2020-07-08T17:07:01+0300 2020-07-08T17:07:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevic_kazlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч і Дзмітрый Казлоў (Шэры кот)

Мікола Статкевіч і Дзмітрый Казлоў (Шэры кот)

Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў "Радыё Свабода" адвакат Уладзімір Сазанчук.

Абодвух абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Падставай для абвінавачання стаў інцыдэнт на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня, калі затрымалі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Статкевіч ужо раней казаў адвакату, што ў Горадні апошні раз быў летась увосень.

Як паведаміў адвакат, ні Мікалай Статкевіч, ні Дзмітрый Казлоў сваёй віны не прызналі.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня, калі ён ехаў на пікет да мінскай Камароўкі, і адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. Статкевіч меў выйсьці на волю 30 чэрвеня, але за некалькі дзён да гэтага з'явіліся зьвесткі, што яго затрымліваюць у крымінальнай справе за «падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Дзмітрыя Казлова затрымалі 10 чэрвеня разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» за плакаты, вывешаныя насупраць суду Першамайскага раёну. 12 чэрвеня яго асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

Беларускія праваабаронцы прызналі Статкевіча і Казлова палітычнымі зняволенымі. 

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным

Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Экстранае паведамленне адваката Мікалая Статкевіча

30 чэрвеня з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і кіраўніком партыі «Народная Грамада» Мікалаем Статкевічам у СІЗА МУС №1 у Менску, куды ён пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання, сустрэўся ягоны абаронца - адвакат Уладзімір Сазанчук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства