viasna on patreon

Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакава змясцілі ў карцар і прысудзілі новыя "суткі"

2020 2020-07-07T12:15:29+0300 2020-07-07T12:18:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/artem_sakov_strana_dlya_zhizni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Сакаў, фота TUT.BY

Арцём Сакаў, фота TUT.BY

Аператара "Краіны для жыцця", фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя “суткі” адміністрацыйнага арышту.

Як паведамілі “Вясне” сваякі палітвязня Сакава, прычына змяшчэння ў карцар – павуціна ў куце камеры. Раней за такое ж парушэнне на сем дзён тэрмін знаходжання ў карцары працягнулі блогеру Сяргею Ціханоўскаму

Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

Блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжання ў карцэры за павуцінне ў камеры.

Акрамя таго стала вядома, што 29 чэрвеня ў Кармянскім раённым судзе (Арцём родам з Кармы, Гомельская вобласць) разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да Сакава па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Яго судзілі за тое, што ён нібыта ўдзельнічаў трэцяга траўня ў мітынгу ў Мазыры – у той дзень Сяргей Ціханоўскі рабіў рэпартаж пра мясцовы дом-інтэрнат, які ўлады хацелі зачыніць. І хоць насамрэч у той момант Сакаў знаходзіўся ў іншым месцы ў горадзе, гэта не перашкодзіла суддзі прысудзіць яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэты суд сваякі Арцёма даведаліся постфактум і таму ніхто з іх не змог туды патрапіць. Вядома, што палітвязень з дапамогай адваката будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Таксама, па словах маці Арцёма Сакава, на яго складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Жлобіне восьмага красавіка, калі Ціханоўскі браў інтэрв’ю ў мясцовых жыхароў.

Нагадаем, што другога ліпеня Арцём Сакаў праз відэасувязь у Гродне быў асуджаны на 5 сутак арышту па артыкуле аб дробным хулігантсве (17.1 КаАП). Па паказаннях сведкаў-амапаўцаў, якія затрымлівалі Сакава 31 траўня, той нібыта лаяўся матам, але падрабязнасці сведкі ўзгадаць не змаглі. Таксама адміністрацыйныя арышты памерам ад 5 да 15 сутак атрымалі ўсе фігуранты “справы Ціханоўскага”, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне. 

1800 сутак і амаль 190000 рублёў штрафаў з пачатку выбарчай кампаніі. Суды працягваюцца

Па дадзеных праваабаронцаў "Вясны", з пачатку бягучай выбарчай кампаніі 125 чалавек атрымалі агулам 1800 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 246 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль у 190000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 680 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 1 ліпеня.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

"Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства