viasna on patreon

Затрыманага сябру “Вясны” і журналіста Сяржука Лацінскага будуць судзіць

2020 2020-06-20T17:35:44+0300 2020-06-20T17:46:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lacinski-n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 22 чэрвеня, чакаецца суд над сябрам ПЦ “Вясна” і журналістам bobr.by з Бабруйску Сяржуком Лацінскім.

Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ
Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ "Вясна".

Сяржука Лацінскага затрымалі ў Бабруйску 19 чэрвеня падчас “ланцуга салідарнасці”.  Пра гэта ён паспеў паведаміць “Вясне” у 20.16. Пры сабе Сяржук меў пасведчанне журналіста bobr.by (бабруйскі інтэрнэт-партал). Разам затрымалі і яго жонку Алесю Лацінскую, таксама журналістку bobr.by. Прыкладна апоўначы яе вызвалілі.

Алеся Лацінская падчас затрымання. Фота: bobr.by
Алеся Лацінская падчас затрымання. Фота: bobr.by

На дадзены момант Сяржук Лацінскі знаходзіцца ў бабруйскім Ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства