viasna on patreon

У Гомелі адбываюцца затрыманні Дапоўнена

2020 2020-06-19T17:28:14+0300 2020-06-19T23:24:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel_zhurnalistka_1y.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова. Фота: gomelspring.org

Ларыса Шчыракова. Фота: gomelspring.org

Як стала вядома, журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі каля яе дома. 

Каля чатырох гадзін дня журналістка напісла ў сваём Facebook, што каля яе дома дзяжураць міліцыянты ў цывільнай машыне. Таксама, паводле яе слоў, іншыя міліцыянты аглядалі тэрыторыю каля дома. Пазней яна паведаміла, што яе затрымалі. Ларыса Шчыракова збіралася ў цэнтр горада на плошчу каля ўнівермагу, дзе мусіць праходзіць апошні пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты.

З пачатку красавіка журналістку ўжо тройчы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу са спадарожнікавым тэлеканалам "Белсат". Агулам яна атрымала 2565 рублёў штрафу. 

Таксама сёння а 17-й гадзіне ў Гомелі затрымалі сябраў ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай Таццяну Канеўскую. Затрымалі людзі ў цывільным. Таццяна Канеўская са сваёй прыяцелькай Алай Грэчкай адышла папіць кавы да кававага апарату каля стадыёну «Цэнтральны».

Праваабаронцам "Вясны" таксама паведамілі, што затрыманыя таксама Ала Грэчка. Таццяна Канеўская і Ала Грэчка — актывісткі "Матчын рух 328".

Дапоўнена: Алу Грэчку адпусцілі праз некалькі хвілін пасля затрымання. 

Паведамляецца, што каля дому мясцовага блогера Арцёма Шапарава зранку дзяжурыць міліцыя.

Праваабаронцам стала вядома, што ў Бабруйску затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Вячаслава (прозвішча ўдакладняецца).

Дапоўнена: Вячаслаў Эйсмант правёў паўдні ў міліцыі на прафілактычнай размове, атрымаў папярэджанне за ўдзел у масавых мерапрыемствах, адпусцілі ўвечары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства