viasna on patreon

Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна Дапоўнена

2020 2020-06-16T18:59:00+0300 2020-06-16T17:30:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/petruhin_143e5264.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.

Ён знаходзіўся ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне ў доме сваёй сяброўкі. Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два буса з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго "неадбытыя суткі".

Куды менавіта павезлі блогера - пакуль невядома.

Напярэдадні ў Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна, блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

Cа слоў праваабаронцы Барыса Бухеля,  з ім звязалася жанчына, якая на час затрымання прысутнічала на дачы сваёй сяброўкі, дзе затрымалі Пятрухіна. Сказала, што была там падчас агляду дачы і затрымання Сяргея, і што ён цяпер знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне. Падчас размовы побач была гаспадыня дачы і нейкі мужчына. Сказалі, што паедуць у АУС, павязуць перадачу.

У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава

15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта TUT.BY распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства