viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-06-16T10:46:17+0300 2020-07-06T13:14:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 16 чэрвеня:

Хроніка: У Беларусі працягваюць судзіць: усё яшчэ за ўдзелы ў стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама і за прысутнасць на пікетах па збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пад жорсткі пераслед пападаюць валанцёры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Час выбараў: Пікет па збору подпісаў ці удзел у несанцыянаваным масавым мерапрыемстве — дзе тая мяжа? Чаму пікет падчас выбараў — гэта бадай што адзіная легальная магчымасць правесці сход? І які пераслед ідзе ў адносінах да альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты? Адкажуць праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Вялічкін і Уладзімір Лабковіч.

Каментар: Майстэрня паштовак салідарнасці заклікае падтрымаць палітвязняў па крымінальнай “справе Ціханоўскага” і тых, хто атрымаў адміністрацыйныя арышты. Можна зрабіць паштоўку самастойна альбо набыць яе і даслаць праз пошту. “Гэты чалавек сядзіць у чатырох сценах” — але што яму пісаць? І як дасылаць паштоўкі? Даведаемся разам з Дар’ей Рублеўскай, кам’юніці каардынатаркай ЗБС і асістэнткай Беларускай Праваабарончай Школы

Асоба: Абаронца Курапат Валер Рабцаў прыйшоў 31 траўня на пікет па збору подпісаў каля Камароўскага рынку ў Мінску — а пятага чэрвеня, у пятніцу, быў за гэта затрыманы і змешчаны  на выходныя ў ІЧУ, бо ў панядзелак над ім запланавалі суд. Але актывіст — бацька-адзіночка непаўнагадовага сына з інваліднасцю. Адміністрацыйны кодэкс забараняе арышт у такой сітуацыі. Як праходзіла затрыманне і суд,  рашэннем якога Валер атрымаў 40 базавых штрафу?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні  “Naviband”, які на мінулым тыдні зладзіў анлайн-канцэрт у падтрымку людзей з інваліднасцю, што жывуць у закрытых дамах-інтэрнатах падчас эпідэміі COVID-19.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-06-16_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства