viasna on patreon

Пры ператрусе на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч долараў Дапоўнена

2020 2020-06-04T15:09:00+0300 2020-06-04T15:42:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tihanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

На лецішчы ў блогера Сяргея Ціханоўскага, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты, падчас трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў.

Буйную суму грошай знайшлі 4 чэрвеня, паведаміў TUT.BY Аляксандр Кабанаў. Да яго інфармацыя паступіла ад чалавека, які прысутнічаў падчас ператрусу.

"Што гэта за грошы, мы не ведаем. Ён займаўся бізнэсам, у яго магла быць такая сума. Мяне іншае хвалюе, што да гэтага дзве брыгады перакапалі ўвесь дом і не знайшлі нічога. 900 тысяч - не 100 даляраў. Гэта нармальны пакет грошай. Акрамя таго, узнікае пытанне, чаму падчас ператрусу следчыя брыгады мяняліся. Адна прыехала, пашукала, з'ехала. Іншая прыехала, пашукала і з'ехала. Трэцяя прыехала, пачакала нейкае начальства, і толькі пасля таго як прыехала начальства, былі выяўленыя гэтыя грошы", - паведаміў Аляксандр Кабанаў.

Па словах прэс-сакратара ініцыятыўнай групы, грошы не былі схаваныя ў схованках:

"Частка сумы была выяўленая дзесьці за канапай, астатняе-у адкрытых месцах".

Паводле інфармацыі TUT.BY, ператрус доўжыўся з трох гадзін дня да трох ночы. Грошы сьледчыя знайшлі каля двух гадзін ночы падчас трэцяга ператрусу. Падчас першых двух нічога знойдзена не было.

Каля 22.30, як распавяла TUT.BY сяброўка Ціханоўскага, якая прысутнічала на лецішчы, следчыя выйшлі з дому, падпісалі пратаколы, а потым выклікалі на ператрус яшчэ аднаго спецыяліста. Хто ён, сябры Ціханоўскага не ведаюць. У гадзіну ночы пачаўся другі ператрус. На яго былі выкліканыя яшчэ тры чалавекі ў цывільным адзенні.

Нагадаем, 3 чэрвеня ператрус прайшоў у офісе блогера ў Гомелі. Ператрус на лецішчы Ціханоўскага доўжыцца дагэтуль.

Як сказана ў пастанове на ператрус, якое паказалі сябрам блогера (яно ёсць у рэдакцыі), 3-е кіраванне ГУБАЗіК МУС выявіла, што Сяргей Ціханоўскі пражываў на лечішчы, а таксама выкарыстаў для працы арандаванае памяшканне ў Гомелі.

"Па ўказаных адрасах, па наяўнай у 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК інфармацыі, могуць захоўвацца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для расследавання названай крымінальнай справы" — сказана ў пастанове.

Днём 4 чэрвеня МУС пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Дапоўнена: Святлана Ціханоўская паведаміла "Вясне", што ў гомельскім офісе Сяргея Ціханоўскага днём 4 чэрвеня пачаўся паўторны вобшук.

Паводле інфармацыі "Вясны", у апошнія дні ператрусы прайшлі таксама ў дамах як мінімум пяці затрыманых па гэтай крымінальнай справе і ў дамах іх родных. Акрамя таго, 3 чэрвеня ператрус прайшоў у доме пад Полацкам у маці затрыманага блогера Алеся Круткіна. Уначы з 3 на 4 чэрвеня пачаўся ператрус у фермера з вёскі Прудок Мазырскага раёна Аляксандра Сіраша. Менавіта ў яго на ферме Сяргей Ціханоўскі запісваў жартоўнае "Інтэрв'ю прыкарытнікаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства