viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-06-02T13:30:44+0300 2020-06-04T21:40:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: У нядзелю па краіне прайшлі масавыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, падчас чаго было затрымана не менш за 30 чалавек. А за некалькі дзён да гэтага затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем. Тым часам працягваюцца судовыя рэпрэсіі (актывістку Вольгу Нікалайчык асудзілі на 15 сутак арышту за стрым з Ціханоўскім, журналіста Зміцера Лупача — на 40 базавых велічынь штрафу за сюжэт пра каронавірус, а маладзечанца Яўгена Радзівілку — на 12  базавых велічынь за нібы распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў).

Час выбараў: Сябру партыі БНФ Тамару Шчапёткіну не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, а праваабронцу Паўла Левінава — у Віцебскую абласную камісію. Нават праз суд: усе скаргі на рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў і мясцовых выканкамаў аб фарміраванні выбарчых камісій былі пакінутыя без задавальнення.

Падзея: Прэзентаваны зборнік “Бязродны касмапаліт” Кім Хадзееў ды іншыя". У ім раскрываюцца малавядомыя дэталі савецкага пераследу за іншадумства.

Асоба: Актывіст “Народнай грамады” Арцём Бабок быў затрыманы сярод іншых паплечнікаў “кандыдатаў пратэсту” у Вярхоўным судзе, калі тыя хацелі абскардзіць неўключэнне ініцыятыўных груп. Ён нават не апрануў майку “Убывай” і самастойна пакінуў залю судовага паседжання — але суддзя суда Савецкага раёна горада Мінска асудзіла яго на сем сутак арышту за “непадпарадкаванне” міліцыі. Як жылося у ЦІП і ці можна пазбавіцца там ад вошай — пра ўсё гэта распавядзе сам Арцём Бабок.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Pomidor/off.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-06-02_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства