viasna on patreon

Павел Сапелка: "Сваю гуманістычную місію закон аб амністыі да канца не выканае"

2020 2020-05-25T15:45:01+0300 2020-07-28T20:30:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/coronavirus-prisons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта iranhumanrights.org

Ілюстрацыя з сайта iranhumanrights.org

Праваабаронцы "Вясны" ў серыі публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны звяртаюць увагу на становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.


Закон "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" афіцыйна апублікаваны і ўступіў у дзеянне 22 траўня. З гэтай амністыяй у перыяд пандэміі COVID-19 многія звязвалі надзеі на тое, што з месцаў пазбаўлення волі будуць вызваленыя найбольш уразлівыя катэгорыі зняволеных: пажылыя, з аслабленым здароўем, зняволеныя з інваліднасцю.

"На жаль, мы ўбачылі радавы закон, які, вядома, дазволіць трохі разгрузіць калоніі і спецкамендатуры (ПУАТ), але не стане эфектыўным інструментам процідзеяння распаўсюджванню віруса і выкліканага ім захворвання", – адзначае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.

Павел Сапелка: Акрамя амністый неабходная эфектыўная сістэма ацэнкі і вызвалення асуджаных

Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

Таксама, 22 траўня стала вядома, што ў папраўчай установе адкрытага тыпу №15 у Бабруйску выяўлена як мінімум 15 выпадкаў COVID-19. Гэтую інфармацыю пацвердзіла і прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

У Дэпартаменце выканання пакаранняў адзначаюць, што частку гэтых людзей шпіталізавалі, астатнія лечацца на месцы пад наглядам, а "эпідэміялагічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем", выконваюцца неабходныя каранцінныя меры.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Магілёўскую абласную бальніцу накіравалі 17 чалавек. Ніхто з "хімікаў" не працуе, некаторых з іх ізалявалі. У іх бралі мазкі з носа і горла, аналіз крыві.

На думку Паўла Сапелкі, гісторыя з бабруйскім ІУОТ, дзе практычна пагалоўна заразіліся зняволеныя, дае разуменне таго, што адбудзецца ў тых калоніях, дзе не выстаіць сістэма ахоўных мераў, прадпрынятая Дэпартаментам выканання пакарання – заразяцца, як мінімум, цэлыя атрады. І далейшае развіццё падзей будзе прадказальным: тыя, хто мацней, выжывуць, а тыя, хто аслаблены або мае праблемы са здароўем – не.

"Таму мы вымушаныя канстатаваць, што ніякіх экстраных эфектыўных мераў, акрамя каранціну, у дачыненні да зняволеных не зроблена, і хутчэй за ўсё – рабіцца ўжо не будзе.

Нават у перыяд пандэміі паміж зняволенымі, іх правам на жыццё, правам не падвяргацца жорсткаму абыходжанню і свабодай, па-ранейшаму, засталіся непераадольныя сцены: хтосьці не паладзіў з адміністрацыяй і атрымаў кляймо "злоснага парушальніка парадку адбыцця пакарання", у кагосьці засталася нявыплачанай запазычанасць па пазове, хтосьці не падышоў па крытэрах закона аб амністыі – здзейсніў "не тое" злачынства, а значыць – застануцца за кратамі. У выніку сваю гуманістычную місію закон аб амністыі да канца не выканае", – пакрэсліў праваабаронца.

Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства