viasna on patreon

Віцебская суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек на працэсе Аляксея Саламаненкі Фота

2020 2020-05-22T15:55:30+0300 2020-05-22T15:56:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salamanenka_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Саламаненка ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны"

Аляксей Саламаненка ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны"

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў». Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", суддзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў, але рашэнне прымала за закрытымі дзвярыма і без удзелу самога абвінавачанага.

На самым пачатку працэсу суддзі Цыганковай не спадабалася атмасфера ў залі, дзе прысутнічала каля 15 актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Аляксею Саламаненку. Суддзя без якіх-небудзь папярэджанняў запатрабавала ўсіх слухачоў «устаць і пакінуць судовую залю», але прысутныя не падпарадкаваліся. Цыганкова пагражала націснуць «трывожны гузік», але абвясціла перапынак, падчас якога выклікала ахову.

3-salaman.jpg
Фота "Віцебскай Вясны"

У сваю чаргу грамадзяне, якія прыйшлі на суд, выклікалі міліцыю і склалі заяву аб незаконных дзеяннях суддзі. 

2-salaman.jpg
Фота "Віцебскай Вясны"

Працэс аднавіўся толькі праз гадзіну. Суддзя Цыганкова папрасіла абвінавачанага Саламаненку перайсці ў іншую залу, але паведаміла, што слухачы прысутнічаць на працэсе не будуць, бо яны – «выдаленыя». Аляксей Саламаненка заявіў, што, калі на пасяджэнне не пусьцяць ягоных паплечнікаў, то не пойдзе і ён.

У выніку разгляд адміністрацыйнай справы прайшоў за закрытымі дзвярыма (уваход у залю перакрылі міліцыянты) і без удзелу самога абвінавачанага. Пра вынік гэтага пасяджэння журналісты змаглі даведацца ад сакратаркі суддзі: Аляксей Саламаненка прызнаны вінаватым у правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафаваны на 20 базавых велічынь (540 рублёў)

4-salaman.jpg
Фота "Віцебскай Вясны"

Таксама сёння ў Маладзечне на 30 базавых велічынь шрафу (810 рублёў) быў асуджаны Міхаіл Заблоцкі. Суддзя Іна Каханоўская пакарала яго за тое, што 15 красавіка Міхаіл удзельнічаў у сустрэчы падпісчыкаў канала "Краіна для жыцця" ў Маладзечне. Гэтая сустрэча была расцэнена судом як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства