viasna on patreon

Еўрасаюз патрабуе неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў

2020 2020-05-19T12:34:39+0300 2020-05-19T12:34:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurapar-t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Еўрапейскім саюзе запатрабавалі "неадкладна вызваліць" пяць журналістаў, затрыманых і асуджаных у Беларусі да адміністрацыйнага арышту на мінулым тыдні. Аб гэтым паведамляецца на сайце naviny.by.

Гаворка ідзе пра Аляксандра Буракова-старэйшага, ягонага пляменніка - Аляксандра Буракова-малодшага, Міхаіла Аршынскага, Дзмітрыя Лупача і Алеся Асіпцова.

Як сказана ў заяве прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕС Петэра Стана, якая паступіў у DW, усе яны, па паведамленнях СМІ, асвятлялі грамадскія акцыі ў падтрымку вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, які раней абвясціў пра намер балатавацца на выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Таксама ў дакуменце адзначана, што "свабодныя, разнапланавыя і незалежныя СМІ — гэта адна з асноў дэмакратычнага грамадства".

"У сувязі з тым, што Беларусь падыходзіць да кампаніі па выбарах прэзідэнта, забеспячэнне свабоды сродкаў масавай інфармацыі мае асаблівае значэнне", - упэўненыя ў знешнепалітычнай службы ЕС.

У сувязі з гэтым ЕС настойвае на неадкладным вызваленні рэпарцёраў і патрабуе гарантаваць ім права выконваць сваю працу "без страху" і пагрозы ўмяшання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства