viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-05-19T11:58:55+0300 2020-05-21T18:48:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Рэпрэсіі над удзельнікамі мірных сходаў (“кармленне галубоў” і сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім)  працягваюцца. У перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больў за 550 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13 тысяч даляраў. Адметнасць: пад раздачу трапляюць і праваабаронцы, якія маніторылі мірныя сходы, і журналісты, якія іх асвятлялі.

Час выбараў: Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распачынае незалежнае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі. У дачыненні да іх ужо існуюць дзве вялікія пагрозы: па-першае, ўлады не імплементавалі рэкамендацыі ад міжнародных і нацыянальных назіральнікаў, якія ўказвалі на сістэмныя фальсіфікацыі; а па-другое — умовы пандэміі, калі грамадства можа быць пазбаўлена магчымасці прымаць удзел у выбарах. Падрабязней распавядуць каардынатары кампаніі Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак.

Падзея: 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансафобіі. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе гомасексуальнасць была выключана са спісу псіхічных захворванняў.  Ці змянілася стаўленне да ЛГБТ з сыходам былога міністра шнутраных спраў Ігара Шуневіча? Якая схаваная дыскрымінацыя назіраецца у дачыненні да ЛГБТ у Беларусі? Пра гэта — у размове з  праваабаронцай і прадстаўніцай ініцыятыўнай групы “Ідэнтычнасць і права” Наталляй Манькоўскай. А на пытанні, навошта праводзіць прайды і ці магчыма ў бліжэйшы час прайд-дэманстрацыя ў Беларусі, адкажа праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні KaS.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2020-05-19_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства