viasna on patreon

Да геаграфіі пераследу прыхільнікаў блогера Ціханоўскага дадаліся Паставы

2020 2020-05-17T15:59:19+0300 2020-05-17T15:59:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fedaronak-pastsavy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Федаронак. Фота: Віцебская Вясна.

Ганна Федаронак. Фота: Віцебская Вясна.

Пасля затрымання вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў пераслед грамадзянаў з актыўнай пазыцыяй працягваецца па ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.

Жанчыну вінавацяць у тым, што ў тэлеграм-канале «Пастаўшчына для жыцця» яна зрабіла допіс, у якім заклікала падпісчыкаў сабрацца ў варапаеўскім парку на свой «антыпарад». Жанчына патлумачыла, што яе эмацыйны допіс быў рэакцыяй на заблакаваны праваахаўнікамі антыпарад у Бабруйску.

На заклік спадарыні Ганны ніхто не адгукнуўся, але адміністрацыйныя дзеянні за спробу арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства ўжо распачатыя.

Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", 8 траўня да Ганны Федаронак наведаліся два праваахоўнікі і запатрабавалі праехаць з імі ў Пастаўскі РАУС. Дзверы жанчына не адчыніла, бо дома была адна з малодшай дачкой і ўнукамі. Па словах жанчыны, ніякай павесткі міліцыянты ў той дзень не ўручылі, ня здолелі таксама ўцямна патлумачыць мэту свайго візіту і законнаць выстаўленых патрабаванняў.

9 траўня дом жанчыны наведаў намеснік начальніка Пастаўскага РАУС падпалкоўнік Аляксандр Мядзелка, асабістай сустрэчы з якім жанчына пазбегла.

15 траўня, згодна з атрыманай позвай, Ганна Федаронак з'явілася ў Пастаўскі РАУС. У міліцыі жанчына патлумачыла, што з 10 траўня ў яе трымаецца падвышаная тэмпэратура і яна адчувае сябе кепска. Аляксандар Мядзелка пагадзіўся адкласці разбор і дазволіў Ганне наведаць раённую паліклініку. Пасля медагляду, які засведчыў наяўнасць падвышанай тэмпэратуры, лекар аформіў даведку, каб можна было прад'явіць у райаддзеле міліцыі.

Складанне пратаколу ў дачыненні Ганны Федаронак перанеслі на той час, калі здароўе жанчыны палепшыцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства