viasna on patreon

Блогера Уладзіміра Няронскага ня выпусцілі з ІЧУ — дадалі яшчэ 5 сутак арышту  

2020 2020-05-17T10:40:00+0300 2020-05-17T12:42:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaronski-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандар Арановіч (зьлева) і блогер Уладзімер Няронскі. Фота: Радыё Свабода.

Аляксандар Арановіч (зьлева) і блогер Уладзімер Няронскі. Фота: Радыё Свабода.

У блогера Уладзіміра Няронскага (YouTube-канал «Слуцк для Жизни») 16 траўня скончыўся тэрмін 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за за «удзел у несанкцыянаваным мітынгу». Аднак з ІЧУ Пухавіцкага раёга ён так і не выйшаў.

Як паведамілі Радыё Свабода  ў Пухавіцкім РАУС, Уладзімір Няронскі будзе адбываць у ізалятары яшчэ пяць сутак арышту «па пастанове суда», Калі менавіта быў суд, па якім артыкуле зноў асудзілі блогера — у міліцыі адмовіліся сказаць.

Уладзіміра Няронскага судзілі ў Магілёве 8 траўня за «арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу з публічным абмеркаваннем улады». Так міліцыя расцаніла сустрэчу жыхароў Магілёва з камандай блогера Сяргея Ціханоўскага.

Няронскага з паплечнікамі — Арцёмам Сакавым і Аляксандрам Арановічам затрымалі 6 траўня ў пасёлку Дружны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства