Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнасці з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.
Суддзя суда Вілейскага раёна Алена Ахметава прызнала Кудзіка вінаватым у здзяйсненні правапарушэння па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах). Сутнасць правапарушэння актывіста ў тым, што ён публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы без дазволу Вілейскага райвыканкаму.
Нагадаем, што Андрэй Кудзік, пачынаючы з 19 красавіка, кожную нядзелю пачаў выходзіць на цэнтральную плошчу Вілейкі ў знак салідарнасці з экаактывістамі ў Брэсце і затрыманымі актывістамі. За ўдзел у такіх акцыях, а таксама за заклікі да іх у інтэрнэце на актывіста склалі ажно пяць пратаколаў адміністрацыйнага парвапарушэння. Па двух з іх суд і адбыўся.
Таксама ў Вілейцы суда чакае актывіст Аляксей Сюдак, на якога складзены два пратаколы за “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96