На вілейскага актывіста склалі пяць пратаколаў за акцыі салідарнасці з берасцейцамі
На вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка супрацоўнікі мясцовага РАУС 7 траўня склалі пяць пратаколаў па частцы 3 артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за тое, што ён выходзіў і заклікаў на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі.
У пратаколах пазначана, што Андрэй Кудзік за 19, 20, 26 красавіка і 3 траўня "ў горадзе Вілейка на Цэнтральнай плошчы прымаў актыўны ўдзел у пікетаванні без адпаведнага дазволу Вілейскага райвыканкама", а 25 красавіка "публічна заклікаў праз "Facebook" да правядзення пікетавання на плошчы".
Даты суда пакуль невядомыя. Актывіст плануе абскардзіць складзеныя вілейскімі міліцыянтамі пратаколы.
Тым часам у Беларусі некалькі дзён запар працягваецца пераслед прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.
БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА ПРА ГЭТА МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ ТУТ:
Пераслед прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў працягваецца восьмага траўня
Новыя затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага прайшлі ў розных гарадах краіны