Далучайцеся да майстэрні паштовак і выказвайце сваю салідарнасць затрыманым!
Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.
⠀
З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.
"Мы лічым важным выказаць салідарнасць усім, хто зараз апынуўся ў няволі праз рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў", - адзначаюць арганізатаркі мерапрыемства.
Пра тое, чаму важна выказваць салідарнасць (асабліва зараз), каму і куды дасылаць паштоўкі, што ў іх пісаць і як зрабіць іх дома самастойна можна будзе паразважаць 11 траўня ў 19:00 у Zoom.
- Калі ў вас ужо ёсць гатовыя паштоўкі - бярыце на сустрэчу, дапаможам падпісаць і пагутарым.
- Калі ў вас няма паштовак, але ёсць жаданне зрабіць іх - бярыце на сустрэчу плотную паперу і ўсю падручную канцэлярку, якая ёсць, зробім разам хэнд-мэйд.
Мадэратарка сустрэчы - Дар'я Рублеўская, асістэнтка адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай школы і кам'юніці-каардынатарка ЗБС.
Мастачка сустрэчы - Лізавета Даўгулевіч, прыхільніца ЗБС і ўдзельніца Акадэміі студэнцкага лідарства ХІІ набору.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: https://bit.ly/2WEwcfD.