viasna on patreon

Вілейскага актывіста, які выходзіць на акцыі салідарнасці з берасцейцамі, выклікаюць у міліцыю

2020 2020-05-05T14:38:35+0300 2020-05-05T14:44:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudzik_razam_z_sabakam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Кудзік. Фота з Facebook

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook

Жыхара Вілейкі Андрэя Кудзіка хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён пачаў кожную нядзелю выходзіць на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

Актывісту ўручыли позву ў мясцовы РАУС на сёмага траўня, 14.00. У позве пазначана, што ў дачыненні да Кудзіка будзе распачаты адміністрацыйны працэс, то бок выклікаюць яго для складання пратакола адміністрацыйнага правапарушэння. Міліцыянты паведамілі актывісту, што падставай сталі публікацыі ў яго сацыяльных сетках фотаздымкаў з нядзельных акцый па "кармленні галубоў" у Вілейцы.

Цягам апошніх некалькіх тыдняў да акцый па "кармленні галубоў" далучыліся новыя гарады Беларусі. Так, у апошнюю нядзелю такія акцыі прайшлі не толькі ў Брэсце, але і ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску, Пінску, Вілейцы, Маладэчна, Светлагорску. У Пінску акцыя не абышлася без затрыманняў, і ў пятніцу восьмага траўня аднаго з удзельнікаў чакае суд.

За нядзельную акцыю па "кармленні галубоў” у Пінску будуць судзіць

У Пінску восьмага траўня ў 10.00 у раённым судзе адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства