viasna on patreon

За нядзельную акцыю па "кармленні галубоў” у Пінску будуць судзіць

2020 2020-05-05T11:54:38+0300 2020-05-05T11:57:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk_akcija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі акцыі ў Пінску. Фота з блога Мікалая Верасня: https://nikolajverasen.blogspot.com

Удзельнікі акцыі ў Пінску. Фота з блога Мікалая Верасня: https://nikolajverasen.blogspot.com

У Пінску восьмага траўня ў 10.00 у раённым судзе адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця, паведамляе "Радыё Рацыя".

Пінчука Анатоля Чэшуіна затрымалі ў нядзелю, трэцяга траўня, на пінскай набярэжнай. Падставай для затрымання стала праверка, ці няма сярод удзельнікаў тых грамадзян, якія парушаюць рэжым самаізаляцыі. Сведка падзеі, блогер Мікалай Клімовіч кажа, што прычынаў для затрымання не было, бо ў краіне не ўведзены каранцін ці нейкія іншыя ізаляцыйныя захады:

"Калі рэжым самаізаляцыі, то неабходна школы закрываць, дзіцячыя садкі. У Пінску нядаўна адбыўся фубльны матч, і ніхто не правяраў рэжым самаізаляцыі, адбыўся і той жа рэспубліканскі суботнік, таксама ніхто нічога не правяраў. Міліцыя, канечне, у іх гэта была падстава, каб людзей разагнаць. Побач нас былі іншыя групы грамадзян, якія скажам, што таксама не выконвалі рэжым самаізаляцыі, але іх ніхто не чапаў. Менавіта трэба было разагнаць тых людзей, якія “кармілі галубоў”.

Нагадаем, што ў нядзелю, трэцяга траўня, на набярэжнай Пінска ў другі раз адбылася акцыя падтрымкі берасцейскіх актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем. У пінскай акцыі ўдзел узяло каля 20 чалавек. Наступны раз пінчукі плануюць сабрацца 10 траўня.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства