viasna on patreon

На незалежнага журналіста Зміцера Лупача склалі чарговы пратакол

2020 2020-05-01T15:37:23+0300 2020-05-01T15:37:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zmicer_lupach_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Лупач. Фота з сайта БАЖ

Зміцер Лупач. Фота з сайта БАЖ

Як паведамляе БАЖ, на журналіста-фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Яго аформіў усё той жа маёр міліцыі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан, які пільна сочыць за дзейнасцю журналіста ў інтэрнэце і маніторыць сюжэты з яго ўдзелам.

Змітра Лупача зноў вінавацяць у парушэнні Закона аб СМІ і прыцягваюць да адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і (альбо) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Пакаранне за гэтае правапарушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1350 рублёў).

Праваахоўнікі распачалі справу з-за відэасюжэта, паказанага ў праграме  «Субʼектыў» 10 красавіка. У ім распавядалася пра няякасны рамонт фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра ў Глыбокім.

Як кажа Зміцер Лупач, міліцыянты апыталі сведкаў — людзей, у якіх  ён браў інтэрвʼю, у тым ліку загадчыцу сектара спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама Таццяну Зеваліч. Таксама з санкцыі пракурора раздрукавалі яго тэлефонныя размовы.

Вінаватым журналіст-фрылансер сябе не лічыць, але зараз знаходзіцца ў чаканні суда. У Глыбоцкім РАУС паведамілі, што хутчэй за ўсё разгляд справы  адбудзецца не пазней за 9 траўня.

Нагадаем, сёлета гэта ўжо чацвёртая адміністрацыйная справа, заведзеная ў дачыненні Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства