viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Мы маем права ведаць, што адбываецца ў краіне

2020 2020-03-31T12:00:21+0300 2020-04-16T18:19:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода.

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі моцна ўстрывожаны тым, што ўлады хаваюць рэальны стан рэчаў па эпідэміі каранавірусу ў Віцебску. Падобная сітуацыя яму нагадвае 2009 год, калі такім жа самым чынам хавалася ад грамадства інфармацыя пра птушыны грып. Алесь Бяляцкі ў той час перахварэў на яго і, у выніку, на двухбаковае запаленне лёгкіх. Хаця дыягназ птушынага грыпу яму так і ня быў афіцыйна пастаўлены.

У сувязі з распаўсюджаннем у краіне каранавірусу, Праваабарончы цэнтр “Вясна” цалкам далучаецца да патрабавання Беларускай асацыяцыі журналістаў аб прадстаўленні рэгулярнай, поўнай і даставернай інфармацыі па сітуацыі з COVID-19 У адпаведнасці з артыкулам 34 Канстытуцыі, улада павінна інфармаваць людей аб дзейнасці дзяржаўных органаў і тым, што тычыцца нашых правоў і законных інтарэсаў.

Мы маем права ведаць, што адбываецца ў краіне і што робіць у гэтым выпадку дзяржава. Наш народ заслугоўвае ведаць праўду. Прасцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў.

Мы, беларускія праваабаронцы, звяртаемся да ўладаў Беларусі з заклікам праўдзіва і неадкладна інфармаваць грамадзян краіны праз тэлевізію, радыё ды іншыя СМІ пра сучасны стан рэчаў, пра тое, якія захады трэба зараз неадкладна прыймаць людзям, каб мінімілізаваць магчымасць заражэння.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства