viasna on patreon

Amnesty International пра праваабарончыя абавязацельствы уладаў ва ўмовах пандэміі COVID-19

2020 2020-03-24T12:27:18+0300 2020-03-24T12:27:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/covid-19-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Visual China Group via Getty Images

Фота: Visual China Group via Getty Images

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла адмысловы дакумент “Меры па стрымліванню COVID-19 і праваабарончыя абавязацельствы уладаў: папярэднія заключэнні”.

У дакуменце-заяве разглядаюцца пытанні абароны правоў чалавека і цяжкасці, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца дзяржавы ў рэалізацыі мер па стрымліванні эпідэмій, з упорам на рэакцыю ўладаў на распаўсюд COVID-19 на розных этапах рэагавання, а таксама абагульняецца інфармацыя пра праваабарончыя абавязальніцтвы дзяржаў і ключавых палажэннях, стандартах і прынцыпах ў галіне правоў чалавека, якія варта ўлічваць пры рэалізацыі любых падобных мер. У дакуменце разглядаюцца пытанні выканання правоў, якія ў першую чаргу трапляюць пад удар у ходзе рэалізацыі дзяржавамі прафілактычных мер для аховы здароўя насельніцтва. Асаблівая ўвага нададзеная такім тэмам, як

  • забароны і абмежаванні на перамяшчэнні;
  • доступ да інфармацыі, празрыстасць і цэнзура;
  • папярэджанне стыгматызацыі і дыскрымінацыі;
  • Сацыяльныя гарантыі і правы працоўных;
  • асаблівае і несуразмернае ўздзеянне на некаторыя катэгорыі людзей.

Поўны тэкст заявы па спасылцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства