viasna on patreon

Дэлегацыя Еўрапарламента сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі

2020 2020-02-26T17:20:32+0300 2020-02-26T17:38:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з дэпутацкай групай Еўрапарламента – намесніцай главы дэлегацыі Еўрапарламента па сувязі з Беларуссю Карын Карлсбро (Швецыя) і пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Пятрасам Аўштрявічусам (Літва).

Удзел у сустрэчы бралі праваабронцы з Беларускага Хельсінкскага камітэта, БАЖ, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, прафсаюза РЭП, Офіса пра правах людей з інваліднасцю. Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляў Валянцін Стэфановіч.

Ён распачынаў сустрэчу і прадставіў агульную карціну апошняй сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. На думку праваабаронцы, беларусы пражываюць цяпер адносна драматычныя часы, якія распачаліся з працэсамі паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Валянцін Стэфановіч давёў да ведама еўрапарламентарыяў сітуацыю з адміністрацыйным пераследам удзельнікаў мірных сходаў, якую праваабаронцы назіраюць некалькі месяцаў. За гэты час больш за 100 чалавек было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

“У дадзенай сітуацыі мы лічым вельмі важна прадэманстраваць падтрымку суверынітэту Беларусі, таму што ўзмацненне ролі Расіі і яе прысутнасці тут будзе азначаць пагаршэнне сітуацыі і з правамі чалавека”, – сказаў праваабаронца.

Асобна Валянцін Стэфанговіч спыніўся на новых палітычных зняволеных: беларускія праваабаронцы прызналі анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара палітвязнямі ў звязку з відавочна непрапарцыйным і жорскім прысудам у дачыненні да іх, патрабуюць перагляду іх крымінальнай справы і адмены прысуду, і спадзяюцца, што падчас разгляду апеляцыйнай скаргі Мінскі гарадскі суд прыслухаецца да патрабаванняў праваабаронцаў.

Таксама Валянцін Стэфановіч спыніўся і на праблематыцы смяротнага пакарання, бо літаральна зараз падчас візіту дэлегацыі Еўрапарламента пракурор у Мінскім абласным судзе на выяздным паседжанні ў Слуцку запатрабаваў смяротнае пакаранне для аднаго з фігурантаў крымінальнай справы.

“Калі смяротнае пакаранне будзе вынесенае, то гэта будзе трэці прысуд у гэтым годзе. На сённяшні дзень у Беларусі чатыры чалавекі асуджаныя да смяротнага пакарання, у двух выпадках прысуды ўжо ўступілі ў законную сілу”, – падкрэсліў ён.

Акрамя таго, праваабронца адзначыў, што ніякіх зменаў у выбарчым заканадаўстве не прадбачыцца, і хутчэй за ўсё прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе пройдуць па звычайным сцэнары. Аднак, для праваабаронцаў вельмі важны фон, на якім гэтыя выбары будуць адбывацца:

“Ніякія палітычныя рэпрэсіі і з’яўленне новых палітычных зняволеных – для нас непрымальныя, і гэта ўлады павінны разумець і ведаць”.

На прыканцы прамовы Валянцін Стэфановіч адзначыў, што ніякіх пазітыўных зменаў у вобласці правоў чалавека, на жаль, няма.

Іншыя правабаронцы выступілі па тых накірунках, па якіх яны непасрэдна працуюць.

Цікава, што дэлегацыя Еўрапарламента адмяніла сустрэчу з беларускімі дэпутатамі за 15 хвілінаў да плануемага пачатку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства