viasna on patreon

“Апытвалі ў фае і на лавачцы”. Праваабаронца Вайцешык наведаў міліцыю

2020 2020-02-26T12:39:54+0300 2020-02-26T14:05:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vaiteshik2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык наведаў Нясвіжскі РАУС па позве, якую яму ўручылі наўпрост у лякарні. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль не складзены.

Амаль тры гадзіны цягнулася апытанне Вайцешыка. Яго праводзіў капітан міліцыі і старэйшы ўчастковы інспектар М. Хвіцько  ў фае РАУСа.

“Мы сядзелі там утрох на адной лавачцы — я, адвакат і Хвіцько. Больш там сядзячых месцаў не было. Час ад часу падыходзіў нехта з начальства РАУС па прозвішчы Чыжык і цікавіўся, як ідзе апытанне”, — распавёў праваабаронца.

Таксама Вайцешык заявіў хадайніцтва аб спыненні справы ў сувязі з адсутнасцю склада правапарушэння, а таксама хадатайніцтва аб апытанні сведкаў: актывіста РЭП Мікалая Чарнавуса, журналісткі Тамары Шчапёткінай і праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Апошняе хадайніцтва задаволілі.

Яшчэ адно хадатайніцтва — аб тым, каб разглядаць справу па месцу жыхарства (бо большасць сведак, і сам Вайцешык, жывуць у Баранавічах) было адхілена.

У выніку Хвіцько хацеў уручыць Вайцешыку новую позву з’явіцца ў Нясвіжскі РАУС 28 лютага. Але Вайцешык хадайнічаў аб тым, каб сустрэчу перанеслі на 2 сакавіка. Хвіцько абяцаў праваабаронцу, што патэлефануе і паведаміць, калі ж дакладна яму неабходна прыйсці ізноў, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы.

У Нясвіжы на выходных затрымалі праваабаронцу "Вясны"

Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства