viasna on patreon

Пратакол за ўлётку перарабілі ў “пікетаванне”

2020 2020-02-11T13:38:11+0300 2020-02-11T13:46:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spiridonava_natalla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку”  у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна.

Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота
Наталля Спірыдонава ў судзе. Фота "Віцебскай Вясны"

Раней на актывістку “Еўрапейскай Беларусі” за ўлётку “Калгаснай дыктатуры — баста!”, налепленую на будынак ГП “Віцебскі ДБК”, склалі пратакол па ч. 2 артыкула 21.14 (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў), пасля чаго было прынята рашэнне аб накладанні штрафа ў 270 рублёў. Але пракуратура вынесла пратэст на гэтае рашэнне, які сёння, 11 лютага, і быў задаволены.

Неўзабаве пасля гэтага да Наталлі прыйшоў участковы міліцыянер і прынёс пратакол па ч. 3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзенне масавага мерапрыемства). Прычына – ўсё тая ж улётка на будынку ГП “Віцебскі ДБК”. Судовае пасяджэнне запланавана 12 лютага ў 17.00 (суд Першамайскага раёна г. Віцебска).

У той жа дзень ў 15.30 актывістку чакае і судовае пасяджэнне за другую ўлётку, якая была налепленая на будынку пракуратуры (суд Кастрычніцкага раёна г. Віцебска).

Яшчэ 31 студзеня міліцыянты паведамілі Наталлі аб тым, што яны “павінны па кожнай улётцы скласці пратакол як за пікетаванне [то бок па арт. 23.34 — заўв. рэд.]"

Такія ж суды чакаюць і актывіста Алеся Круткіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства